Зубнік балотны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зубнік балотны
Crepis paludosa Kemi, Finland 15.07.2013.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crepis paludosa (L.) Moench, Methodus 535 (1794)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  780267
NCBI  310247
EOL  5114763
GRIN  t:409121
IPNI  200127-1
TPL  gcc-90103

Зубнік балотны[3][4] (Crepis paludosa) — від травяністых раслін сямейства астравыя (Asteraceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Этымалогія: лац.: paludosa — «балотны»[5].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна вышынёй 30-80 (у выключных выпадках да 120) см, мае цёмныя, моцныя карані. Дыяметр кветкі 1,5-2,5 см. Сямянкі з 10 рабрынкамі, жаўтлявыя; чубок 6-7 мм даўжынёй, бялёсы, са слаба-жаўтлявым адценнем. Апыляецца пчоламі і мухамі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Азія: Заходняя Сібір, Турцыя; Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чарнагорыя, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія. Насяляе вільготныя цяністыя месцы.

Ва Украіне расце на вільготных лугах, на лясных балотах у Карпатах[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев. — С. 378. — 548 с.
  5. Dictionary of Botanical Epithets

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]