Зуброўка духмяная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зуброўка духмяная
Hierochloe odorata (USDA).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

(L.) P.Beauv., 1812.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  40854; 565874
NCBI  2592077
GRIN  t:19124
IPNI  404911-1
TPL  kew-418883

Зубро́ўка духмяная[3], Зуброўка пахучая[4] (Hierochloe odorata) — кветкавая расліна роду Зуброўка (Hierochloe) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

Зуброўка духмяная, зубрава трава[5], цяпалоць[6][7], тураўка[3], зуброўка[4][8].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 70[3] см, з доўгім паўзучым карэнішчам і гладкім прамым сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, сядзячае, у прыкаранёвай разетцы і ў невялікай колькасці чаргаванае па даўжыні сцябла. Ніжняе лісце лінейнае і завостранае, сцябловае — карацейшае за сцябловае, бліскучае з верхняга боку, ярка-зялёнае. Каласкі трохкветныя, залаціста-жоўтага або буравата-жоўтага колеру. Суквецце — мяцёлка даўжынёй 10—12 см. Плод — зярняўка цёмна-карычневага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана пераважна на тэрыторыі Еўропы (Украіна, Беларусь, Еўрапейская частка Расіі, Фінляндыя), на Каўказе, Далёкім Усходзе, у Заходняй Сібіры і Сярэдняй Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[9]. Мезафіт, гіграфіт і мезатроф[9]. Расце на лугах, узлесках і палянах на пясчанай глебе, камяністых россыпах, у хмызняках, горным стэпу, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў красавікучэрвені[3]. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна[3].

Ахоўваецца ў Фінляндыі, ва Украіне (Закарпацкая вобласць) і некаторых рэгіёнах Расіі (Масква, Татарстан, Чувашыя)[9].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая, дэкаратыўная і харчовая расліна.

Дзякуючы моцнай каранёвай сістэме, утвараючай дзярніна, магчыма выкарыстанне зуброўкі духмянай ў мэтах замацавання глебы, адхонаў, чыгуначных насыпаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 65. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  9. а б в Зубровка душистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Зубровка душистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)