Зыбкі пясок

Зыбкія пяскі — пяскі, перанасычаныя паветрам (газам ці гарачымі парамі, у пустыні), вільгаццю ўзыходных крыніц і здольныя з прычыны гэтага засмоктваць углыб прадметы, якія патрапяць у іх; разнастайныя па сваёй прыродзе, але заўсёды пазбаўленыя драбназёмістага дамешку. Дзякуючы выпарэнню ці тонкай плёнцы вады, якая ахінае пясчынкі, счапленне паміж імі малое.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Зыбкі пясок — няньютанаўская вадкасць. Калі ён знаходзіцца ў стане супакою, ён здаецца цвёрдым, але невялікія (менш чым 1 %) змены ў механічнай напрузе на яго паверхні прыводзяць да істотнага змяншэння яго глейкасці. Каб выбрацца з зыбкага пяску, трэба прыкласці велізарныя высілкі. Сіла, патрэбная для таго, каб выцягнуць нагу з зыбкага пяску з хуткасцю 1 см/с, эквівалентная сіле, якая запатрабуецца для таго, каб падняць легкавую машыну сярэдніх памераў[1].
У сувязі з высокай шчыльнасцю зыбкага пяску чалавек ці жывёла не можа цалкам патануць у ім. Зыбкі пясок бяспечны сам па сабе, аднак у сувязі з тым, што ён істотна абмяжоўвае магчымасць перасоўвання, той, хто ўграз у ім, робіцца безабаронным ад іншых небяспек: прыліву, сонечнага апрамянення, драпежнікаў, абязводжвання і іншых. Пры трапленні ў зыбкі пясок, гэтак жа як і ў балоце, трэба паспрабаваць легчы на спіну, шырока раскінуўшы рукі. Выбірацца трэба павольна і плаўна, не робячы рэзкіх рухаў. Па словах бельгійскага вучонага Райманда Бергмана, аўтамабілі, што перасоўваюцца на досыць высокай хуткасці, цалкам могуць у адзін момант увайсці ў такі пясок[2].
З’ява была створана і ў лабараторных умовах: група вывучэння фізікі вадкасцей пры нідэрландскім Універсітэце Твэнце на чале з Дэтлафам Лозе стварыла дзейную мадэль «сухога балота» ў празрыстым плексігласавым кантэйнеры вышынёй 60 см з падмуркам 20х20 см, запоўненым дробным пяском (дыяметр часціц — 40 мкм). Праз адтуліны ў падмурку кантэйнера ў пясок удзімалі паветра. Калі паветраная бруя была перакрыта, пясчынкі апусціліся ўніз і сфармавалі структуру з больш свабодным пакаваннем: шчыльнасць 41 % у параўнанні з 55—66 % ў звычайным пяску. У атрыманай сумесі лёгка танулі шарыкі дыяметрам 4 см рознай масы[3].
Шыранне
[правіць | правіць зыходнік]Зыбкія пяскі звычайна месцяцца па берагах мораў, азёр і рэк (дзе звычайна пашыраны ўзыходныя крыніцы), але могуць сустракацца і ўдалечыні ад берагоў, як на раўнінах, так і ў горах, у пустынях.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Khaldoun, A., E. Eiser, G. H. Wegdam, and Daniel Bonn. 2005. «Rheology: Liquefaction of quicksand under stress.» Nature 437 (29 Sept.): 635. DOI:10.1038/437635a
- ↑ Знікненне ў «сухім балоце» // Грани.Ру
- ↑ Lohse D., Rauhe R., Bergmann R., van der Meer D. Granular physics: Creating a dry variety of quicksand // Nature. — 2004. — Vol. 432. — P. 689—690. — DOI:10.1038/432689a
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пакроўскі Ў. Чалавек у пяску не тоне(руск.) // Незалежная газета. — 2005. — Ноябрь
- Dry Quicksand Архівавана 16 чэрвеня 2017.