Зыгмунт Іосіфавіч Абрамовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зыгмунт Абрамовіч
Імя пры нараджэнні Зыгмунт Іосіфавіч Абрамовіч
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1892(1892-06-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1988(1988-03-20) (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія
Тэатр

Зыгмунт Іосіфавіч Абрамовіч (25 чэрвеня 1892, Масква — 20 сакавіка 1988, Польшча; Псеўданімы: Антон Забель) — беларускі акцёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1911 годзе адзін з вядучых акцёраў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага[1]. Выконваў камедыйныя і характарныя ролі: Пранцішак («Модны шляхцюк» К. Каганца), Бондар («У зімні вечар» па Э. Ажэшка), Удзельнічаў таксама ў танцавальнай і харавой групах тэатра[1].

Унук Ф. Багушэвіча. У 1919 годзе выехаў у Польшчу, дзе жыў і пасля 2-й сусветнай вайны. Працаваў педагогам[1]. Апублікаваў успаміны пра трупу І. Буйніцкага ў «Ніве» і ў «Полымі» (№ 4, 1971; «Няходжанымі сцежкамі»)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • У. І. Няфёд. Абрамовіч Зігмунт Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  • Няфёд У. І. Беларускі тэатр: Нарыс гісторыі. Мн., 1959. С. 98—101;
  • Сабалеўскі А. В. [Уступ да артыкула «Няходжанымі сцежкамі»] // Полымя. 1971. № 4.
  • Маўчун А. Не кожнаму дадзена // Ніва, № 40. 1983, 2 кастр. — С. 1, 4-5.
  • т. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.