Зыгмунт Мінейка
Зыгмунт Мінейка | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | салдат, інжынер, класічны археолаг, журналіст, палітык |
Дата нараджэння | 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | снежань 1925 ці 27 снежня 1925[4] |
Месца смерці | |
Дзеці | Соф’я Мінейка[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Зыгмунт (Сігізмунд) Станіслававіч Мінейка, або Мінейка-Газдава (польск.: Zygmunt Mineyko; 1840, в. Балванішкі Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер в. Зялёны Бор Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці — 27 снежня 1925, Грэцыя; Псеўданімы: Баравы) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце.
У 1863 у атрадах М. Лангевіча. Паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета, камандзір атрада. 3(15) чэрвеня 1863 г. атрад быў разбіты пад Расолішкамі, Мінейка палонены і прыгавораны да пакарання смерцю. Толькі праз хабар удалося змяніць прысуд на 12 гадоў катаргі ў Сібіры.
Адзін з кіраўнікоў арганізацыі ссыльных. У 1865 годзе З. Мінейка збег з катаргі, затым выехаў за мяжу. Скончыў акадэмію генштаба ў Парыжы (1868). З 1891 года — у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт, быў папулярызатарам Алімпійскіх гульняў 1896 года ў Афінах. Ганаровы грамадзянін Грэцыі. Аўтар успамінаў.
Ажаніўся з грачанкай Празерпінай Манарыс, іх дачка Зоф’я — жонка Георгіяса Папандрэу-старэйшага (1888—1968), вядомага палітыка, прэм’ер-міністра ўрада Грэцыі ў эміграцыі (1944—1945), а таксама ў 1963—1965 гадах.
Сын Георгіяса — Андрэас Папандрэу (1919—1996) быў стваральнікам PASOK, прэм’ерам Грэцыі ў 1981—1989 і 1993—1996 гадах. Праўнукам Зыгмунта Мінейкі з’яўляецца вядомы грэчаскі палітык, кіраўнік Усягрэчаскага сацыялістычнага руху (PASOK), прэм’ер-міністр Грэцыі Георгіяс Папандрэу-малодшы[5].
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Z tajgi pod Akropol: Wspomnienia z lat 1848—1868. — Warszawa, 1971.
- З Тайгі пад Акропаль: успаміны з 1848—1866 гадоў / Зыгмунт Мінейка. — Мінск : Лімарыус, 2017. — 564, [2] с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка).
Зноскі
- ↑ Swartz A. Zygmunt Mineyko — 2007.
- ↑ Zygmunt Mineyko // opac.vatlib.it
- ↑ Zygmunt Mineyko // NUKAT — 2002.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 10 снежня 2019.
- ↑ Праўнук беларускага паўстанца стане прэм’ер-міністрам Грэцыі, Наша Ніва, 4 кастрычніка 2009
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
- Клейн Б. Фамильный портрет // Клейн Б. Время выбора. — Мн., 1987;
- Орлов В. Почетный гражданин Эллады // Дело (Восток + Запад). 1995, № 5;
- PSB;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў Афінах
- Выпускнікі СПбДУ
- Кавалеры ордэна Збавіцеля
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
- Афіцэры ордэна Збавіцеля
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Прысуджаныя да смяротнага пакарання
- Удзельнікі франка-прускай вайны
- Беларусы ў Грэцыі
- Ваенныя інжынеры
- Ваенныя Грэцыі
- Класічныя археолагі
- Журналісты XIX стагоддзя
- Род Мінейкаў