Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Зэльвенскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт |
Вышэйшае ведамства | Зэльвенскі раённы Савет дэпутатаў[d] |
Штаб-кватэра | 231391, Гродзенская вобласць, г.п. Зэльва, вул. 17 Верасня, 29 |
Старшыня | Дзяніс Аляксандравіч Альшэўскі |
Сайт | zelva.gov.by |
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гродзенскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Зэльвенскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Зэльвы ў будынку на вул. 17 Верасня, 29.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Фінансавы аддзел
- Аддзел унутраных спраў
- Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
- Аддзел па юрыдычнай працы і зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
- Аддзел землеўпарадкавання
- Аддзел эканомікі
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
- Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
- Аддзел адукацыі
- Сектар спорту і турызму
- Сектар культуры
- Упраўленне архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
- Аддзел ЗАГС
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З сакавіка 2018 года — Дзяніс Аляксандравіч Альшэўскі[2]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Президент Беларуси дал согласие на назначение новых председателей Зельвенского и Слонимского райисполкомов (руск.) . grodno-region.gov.by (5 сакавіка 2018). Праверана 22 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- zelva.gov.by — афіцыйны сайт Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.