Зэцкая банавіна
![]() | |
---|---|
| |
Даславянскі перыяд | |
Сярэднявечная Боснія | |
Асманская імперыя | |
Аўстра-Венгрыя | |
Першая Югаславія | |
Другая сусветная вайна | |
Другая Югаславія | |
Найноўшая гісторыя Босніі | |
Партал «Боснія і Герцагавіна» |
Зэцкая банавіна (сербахарв.: Зетска бановина/Zetska banovina) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія, якая існавала з 1929 па 1941 год.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зэцкая банавіна размяшчалася ў паўднёвай частцы каралеўства. На поўдні яна межавала з Адрыятычным морам, Албаніяй і Вардарскай банавінай, на ўсходзе з Мараўскай банавінай, на северы з Дрынскай банавінай, на захадзе з Прыморскай банавінай. Адміністрацыйным цэнтрам банавіны быў Цэтынэ. Названа банавіна была па рацэ Зэта, якая таксама дала імя сярэднявечнай чарнагорскай дзяржаве Зэта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 частка банавіны з горадам Дуброўнік увайшла ў склад Харвацкай банавіны. У 1941 тэрыторыя банавіны была падзелена паміж акупаванымі італьянцамі Чарнагорыяй і Албаніяй, частка тэрыторыі з горадам Котар увайшла ў склад Італіі, усходняя частка банавіны ўвайшла ў склад акупіраванай немцамі Сербіі, заходняя частка ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыі. У 1945 тэрыторыя банавіны была ў складзе СФРЮ падзелена паміж Чарнагорыяй, Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Сербіяй, уключаючы Сацыялістычны Аўтаномны Край Косава і Мятохія ў складзе Сербіі.
Баны Зэцкай банавіны
[правіць | правіць зыходнік]- Крсто Сміляніч (1932—1931)
- Ураш Круль (1931—1932)
- Алекса Станішыч (1932—1934)
- Муя Сочыца (1934—1936)
- Петар Іванішэвіч (1936—1939)
- Бажыдар Крстыч (1939—1941)
- Блажа Джуканавіч (1941)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта Архівавана 18 лютага 2021.
- Карта
- Канстытуцыя Каралеўства Югаславія