Зялёнакашульнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зялёнакашульнікі (англ.: Greenshirts) — паслядоўнікі адкрыта фашысцкай ірландскай Нацыянальнай карпаратыўнай партыі Оўэна О’Дафі пасля расколу Фінэ Гэл. У 1936 годзе О’Дафі ўзначаліў атрад добраахвотнікаў для дапамогі Франсіска Франка ў іспанскай грамадзянскай вайне, і пайшоў на пенсію пасля вяртання. Без яго зніклі і зялёнакашульнікі, і Нацыянальная карпаратыўная партыя. Фінэ Гэл стала адной з галоўных дэмакратычных партый Ірландыі. Зялёнакашульнікі адрозніваюцца ад добра вядомых сінекашульнікаў, якімі называліся паслядоўнікі О’Дафі да расколу ў Фінэ Гэл, хоць толькі 80 з сінекашульнікаў пасля сталі зялёнакашульнікамі.

Іншыя выкарыстанні[правіць | правіць зыходнік]

Назва таксама ўжывалася да паслядоўнікаў іншых палітычных груп, якія прынялі сваёй уніформай зялёныя кашулі, у прыватнасці, Партыя сацыяльнага крэдытавання Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, французскі Аграрны рух Анры Доржэрэса, бразільскія інтэгралісты, румынская Жалезная гвардыя, італьянская Ліга Поўначы[1] і Венгерская нацыянал-сацыялістычная партыя рабочых і сялян.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. TORINO, RONDE NOTTURNE DELLE CAMICIE VERDI — Repubblica.it » Ricerca. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2012.