Зялёная партыя Бразіліі
Выгляд
Зялёная партыя Бразіліі | |
---|---|
Дата заснавання | 1986 |
Штаб-кватэра | Бразілія, Бразілія |
Краіна | |
Ідэалогія | зялёная палітыка, федэралізм, прагрэсівізм, дэцэнтралізацыя |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 374 606 |
Сайт | pv.org.br |
Зялёная партыя Бразіліі (Зялёныя; парт.: Partido Verde (Brasil), скарочана — PV) — палітычная партыя ў Бразіліі.
Партыя карыстаецца адноснай папулярнасцю і лічыцца «партыяй сярэдняга рангу». На выбарах 2006 года партыя атрымала 13 месцаў у парламенце з 513 месцаў.
Партыя змагаецца за экалогію, правы чалавека, федэралізм, грамадзянскія свабоды і легалізацыю марыхуаны.
Партыя заснавана ў 1986 годзе. Адным з заснавальнікаў партыі быў Карлус Мінц.
На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года кандыдат ад партыі Марына Сілва атрымала ў першым туры 19,4 % галасоў (у асноўным у буйных гарадах цэнтра краіны).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (парт.)
- Афіцыйны сайт