Зялёная партыя Венгрыі
Зялёная партыя Венгрыі | |
---|---|
LMP – Magyarország Zöld Pártja | |
![]() | |
Лідар |
Эржэбет Шмук Матэ Канас-Надзь |
Дата заснавання | 26 лютага 2009 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія |
Левацэнтрызм: зялёная палітыка зялёны лібералізм прамая дэмакратыя экасацыялізм[1] прагрэсівізм |
Інтэрнацыянал |
Глабальныя зялёныя![]() |
Колькасць членаў | 1756 (2016) |
Сайт | lmp.hu |
![]() |
Зялёная партыя Венгрыі (венг.: LMP – Magyarország Zöld Pártja) — венгерская палітычная партыя.
Кіраванне LMP ажыццяўляе калектыўнае кіраўніцтва з 13 чалавек.
LMP з’яўляецца назіральнікам у Еўрапейскай партыі зялёных.
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]Ідэалагічнай асновай партыйнай палітыкі з’яўляецца канцэпцыя ўстойлівага развіцця. Партыя падтрымлівае развіццё грамадзянскай супольнасці, абароны навакольнага асяроддзя і барацьбу з карупцыяй.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партыя заснавана 26 лютага 2009 года на базе некалькіх няўрадавых арганізацый. Да 2020 года мела назву «Палітыка можа быць іншай!» (венг.: Lehet Más a Politika!, LMP).
На выбарах у Еўрапарламент 2009 года партыя атрымала 2,61 % галасоў, а на парламенцкіх выбарах у Венгрыі ў красавіку 2010 года патрапіла ў парламент, атрымаўшы 16 мандатаў з 386: 5 мандатаў па тэрытарыяльных спісах і 11 — па нацыянальным спісе.
Па выніках парламенцкіх выбараў 2022 года партыя ў парламент Венгрыі не патрапіла.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Megújuló Magyarország program (венг.)(недаступная спасылка). Lehet Más a Politika (14 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2018. Праверана 2018-08-3.