Зялёны (востраў, Малая Курыльская града)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зялёны
руск. Зелёный
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча58,72 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
43°30′ пн. ш. 146°08′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Зялёны (востраў, Малая Курыльская града) (Расія)
Зялёны
Зялёны
Map

Востраў Зялёны (руск.: Зелёный, яп.: 志発島) — востраў у Малой градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. На востраў таксама прэтэндуе Японія. Плошча — 58,72 км².

Зялёны — другі па памерах востраў Малой Курыльскай грады пасля Шыкатана. Знаходзіцца ў 39 км на паўднёвы захад ад Шыкатана, 44 км на паўднёвы ўсход ад Кунашыра, 26 км на паўночны ўсход ад Хакайда, у 1029 км ад Токіа, у 7119 км ад Масквы, 7724 км ад Мінска. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 9,95 км. Найбольшая шырыня з захаду на ўсход — 11,6 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Паверхня плоская, пакрытая травянымі лугамі, балотамі, ёсць некалькі азёр. Будова рэльефу больш блізкая да паўночна-заходняга ўзбярэжжа Хакайда, чым да астравоў Вялікай Курыльскай грады. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ў мінулым ён мог быць працягам Хакайда. Ля ўзбярэжжа шмат пясчаных водмеляў, якія перашкаджаюць плаванню марскіх суднаў. На паўднёвым усходзе — доўгі пясчаны пляж.

Клімат марскі ўмераны. Лета прахалоднае, з частай смугой. Зіма з частымі снегападамі. У кастрычніку і лістападзе дзьмуць моцныя паўночныя вятры.

Востраў Зялёны з’яўляецца часткай прыроднага заказніка «Малыя Курылы».

Айны былі першымі насельнікамі Зялёнага. Яны называлі востраў Лісбоа або «месца нерасту ласося». У XVIII ст. даследаваны японскімі і расійскімі экспедыцыямі. У 18751945 гг. уваходзіў у склад Японіі, але большасць насельніцтва працягвалі складаць айны.

У 1945 г. заняты савецкімі войскамі і пазней уключаны ў склад РСФСР. Тубыльцы-айны перасяліліся ў Японію. Некаторы час на Зялёным знаходзілася паселішча савецкіх памежнікаў Зялёны. У нашы дні востраў ненаселены.

Увесну 1983 г. амерыканская авіяцыя правяла незапланаваныя вучэнні каля вострава Зялёны, якія, па словах савецкіх памежнікаў, суправаджаліся бомбакіданнем. Увосень 1983 г. савецкім ваенным лётчыкам над Зялёным быў збіты паўднёвакарэйскі пасажырскі самалёт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]