Перайсці да зместу

Зялёны Луг (вёска, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Зялёны Луг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты


Зялёны Луг (Беларусь)
Зялёны Луг
Зялёны Луг


Зялёны Луг (Мінск)
Зялёны Луг
Зялёны Луг


Зялёны Луг (Мінскі раён)
Зялёны Луг
Зялёны Луг


Мапа

Зялё́ны Луг — колішняя вёска, з 1976 года ў складзе Мінска.

На карце XVIII ст. вёска пазначаная як Зялёны Лог, з-пад яе выцякае рака Слепня[1].

У сярэдзіне XVI ст. паблізу вытокаў Слепні згадваецца мясцовая назва Глыбокі Лог. З іншага боку тагачаснага Менска тады згаданыя Сярэбраны Лог (пазней Серабранка), Мядзведжы Лог[2].

У 1897 годзе вёска Зялёны Луг Сеніцкай воласці Мінскага павета, 5 двароў, 32 жыхары, у аднайменным урочышчы 2 двары, 26 жыхароў. У 1917 годзе ў фальварку 1 двор, 3 жыхары, у карчме двор, 8 жыхароў, у аднаселлі двор, 7 жыхароў[3]. З 1924 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім, з 1934 года ў Менскім раёнах. У 1959—1976 гадах цэнтр Зялёналугскага сельсавета. У 1971 годзе 198 двароў, 1040 жыхароў, птушкафабрыка. У 1976 годзе вёска ўключаная ў межы Мінска, сельсавет перанесены ў вёску Цна Ёдкава[4].

Вясковая забудова знесеная неўзабаве па ўваходжанні вёскі ў межы горада, цяпер на яе месцы мікрараён Зялёны Луг-7 і Зялёны Луг-6. Паводле вёскі атрымаў назву жылы раён.

Зноскі

  1. ↑ Планы генеральнага межавання.
  2. ↑ Менскія акты. Выпуск першы (XV—XVIII ст.). — Менск, 1931. — С. 20, 21.
  3. ↑ Памяць 1998, с. 588.
  4. ↑ Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 175.