Зеленалужская лінія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зеленалужская лінія
Мінскі метрапалітэн
Адкрыццё першага ўчастку: 7 лістапада 2020
Даўжыня, км: 3,5 км
Колькасць станцый: 4
Час паездкі: 9 хвіл.
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 5
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: 4
Інтэрвал руху ў час «пік»: 8 хвіл.
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: 10 тысяч
Самая напружаная станцыя: Кавальская Слабада, Вакзальная
Электрадэпо: ЦЧ-2 «Магілёўскае»
(у будучыні — ЦЧ-3 Слуцкае)

Зеленалу́жская лінія[1] (трансліт.: Zielienalužskaja linija; руск.: Зеленолужская линия) — трэцяя (зялёная) лінія Мінскага метрапалітэна. Першыя станцыі лініі («Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча») уведзены ва эксплуатацыю 7 лістапада 2020 года.

Станам на верасень 2022 года ў складзе лініі 4 станцыі, працягласць 3,5 км[2].

Запланаваная даўжыня — 17,2 км, колькасць станцый — 14. Паводле планаў, пройдзе ад Курасоўшчыны да Зялёнага Лугу кірункам вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава, праспекта Міру, вуліц Жукоўскага, Клары Цэткін, праспекта Машэрава, вуліцы Максіма Багдановіча і Лагойскага тракту[3].

Станцыі[правіць | правіць зыходнік]

Назва станцыі
Транслітэрацыя
Перасадкі Глыбіня,
м
Тып канструкцыі Від станцыі
Юбілейная плошча
трансліт.: Jubiliejnaja Plošča
Пераход на станцыю «Фрунзенская» Аўтазаводскай лініі −32[4][5] калонная трохпралётная глыбокага закладання
Плошча Францішка Багушэвіча
трансліт.: Plošča Franciška Bahuševiča
−13,3 калонная трохпралётная мелкага закладання
Вакзальная
трансліт.: Vakzaĺnaja
Пераход на станцыю «Плошча Леніна» Маскоўскай лініі −3,8 калонная двухпралётная мелкага закладання
Кавальская Слабада
трансліт.: Kavaĺskaja Slabada
−10 аднасклепяністая мелкага закладання

Пасажырапаток[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднядзённы паток складае каля 10 тысяч чалавек, што нашмат саступае іншым лініям Мінскага метрапалітэна і робіць яе трэцяй паводле загружанасці. Найбольш напружаныя станцыі — «Кавальская Слабада» і перасадачная «Вакзальная»[6].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зеленалужская лінія
Зялёны Луг (праект)
Кальцова (праект)
Івана Мележа (праект)
Парк Дружбы Народаў (праект)
Камароўская (праект)
Пярэспа (праект)
Прафсаюзная (праект)
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Юбілейная плошча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Плошча Францішка Багушэвіча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Вакзальная
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кавальская Слабада
Аэрадромная
Немаршанскі Сад
ЦЧ-3 «Слуцкае»
Слуцкі Гасцінец

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Зеленалужская» нададзена па былой вёсцы Зялёны Луг (цяпер — мікрараён Зялёны Луг) у складзе Савецкага і Першамайскага раёнаў Мінска. Будаўніцтва ў гэтым раёне плануецца завяршыць пасля 2030 года.

Праектаванне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле першапачатковых планаў (2011 года), у складзе 1-й чаргі мусіла быць сем станцый: «Слуцкі Гасцінец», «Немаршанскі сад», «Аэрадромная», «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча»[7], пабудаваны яны мусілі быць да 2017 года[8]. У пачатку 2014 года было абвешчана, што ў 2017 годзе будуць гатовыя толькі 4 станцыі: «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча»[9]. Аднак ужо ў 2016 годзе стала зразумела, што нават гэтыя 4 станцыі адкрыюць не раней 2020 года[10].

Паведамлялася, што станцыя «Кавальская Слабада» паводле праектаў будзе мелкага закладання, а астатнія — глыбокага (да 20 метраў), такім чынам стануць самымі глыбокімі ў Мінскім метрапалітэне[11].

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

1-я чарга

Будаўніцтва пачалося ў лютым 2014 года.

20 ліпеня 2020 года адбыўся пуск габарытнай рамы, а 29 ліпеня — тэхнічны запуск цягніка, які прайшоў паспяхова.

Зеленалужская лінія прыняла першых пасажыраў 7 лістапада 2020 года а 12:30[12].

На ўсіх станцыях усталяваны аўтаматычныя платформенныя вароты. Пераходныя тунэлі на першую і другую лініі абсталяваны травалатарамі (гарызантальны аналаг эскалатара) даўжынёй ад 24 да 100 метраў і хуткасцю руху 1 м/с[13]. З пускам першага ўчастка быў створаны так званы транспартны трохвугольнік, што дазволіла разгрузіць дзейны перасадкавы вузел «Купалаўская» — «Кастрычніцкая». З адкрыццём новага ўчастка метро з’явіліся дадатковыя перасадкавыя вузлы «Фрунзенская» — «Юбілейная плошча» і «Плошча Леніна» — «Вакзальная».

2-я чарга

У складзе другой чаргі пабудуюць станцыі «Аэрадромная», «Немаршанскі Сад», «Слуцкі Гасцінец», а таксама электрадэпо «Слуцкае» для абслугоўвання Зеленалужскай лініі.

Будаўніцтва станцыі «Аэрадромная»

У 2018 годзе пачаты працы па працягу лініі ў кірунку станцыі «Слуцкі Гасцінец»[14], працягласць другога ўчастка лініі складае 4122 метры[15]. Станам на люты 2020 года тунэль ад станцыі «Аэрадромная» да вуліцы Кіжаватава (будучая станцыя «Немаршанскі сад») складае больш за 100 метраў. Агулам жа перагон паміж гэтымі дзвюма станцыямі складзе звыш за 1700 метраў[16].

Станам на 5 верасня 2022 года на «Аэрадромнай» ужо завершаны асноўныя маналітныя работы, ідзе аздабленне. Частка памяшканняў ужо скончана. Задзейнічаны супрацоўнікі электрамантажнага ўпраўлення, спецыялісты па мантажы вентыляцыйнага абсталявання. На станцыі «Немаршанскі Сад» ідзе ўстаноўка перакрыццяў аб’екта, якую плануецца скончыць да канца месяца. У памяшканнях працягнецца ўнутранае аздабленне і падрыхтоўка да размяшчэння абсталявання. На станцыі «Слуцкі Гасцінец» гатоўнасць мантажу канструкцый аб’екта складае 20 %. Праводзяцца мерапрыемствы па прыладзе катлавана і маналітнай часткі. У актыўнай стадыі будаўніцтва знаходзіцца Слуцкае электрадэпо[17].

11 лютага 2022 года падчас будаўніцтва станцыі «Немаршанскі сад» рабочага засыпала зямлёй, выратаваць яго не здолелі[18].

Станам на 20 траўня 2023 года гатоўнасць новага ўчастка Зеленалужскай ліні скаладае — 60 працэнтаў. Ступень гатоўнасці станцыі «Аэрадромная» — больш за 80 працэнтаў. Станцыя «Немаршанскі сад» гатовая больш чым на 60 адсоткаў. Збудаванне канструкцыі станцыі «Слуцкі Гасцінец» завершана на 75 %. Работы вядуцца ў дзве змены кругласутачна. Менавіта тут пры будаўніцтве спецыялісты сутыкнуліся з грунтавымі водамі. Воды прыйшлося бесперапынна адпампоўваць, былі задзейнічаны спецыяльныя помпы. Мікіта Фомкін, начальнік участка № 11 СМУ — 2 УП «Мінскметрабуд»:

" Былі выкліканы праекціроўшчыкі (аўтарскі нагляд), якія ў самыя кароткія тэрміны выдалі рашэнне па ліквідацыі гэтай сітуацыі. Ўжывалі іглафільтры з вакуумнай помпай, якія панізілі ўзровень грунтавых вод, што дапамагло нам дакапацца да патрэбнай адзнакі і збудаваць канструкцыю. "

Таксама ідзе будаўніцтва Слуцкага электрадэпо. Зараз яно гатова прыкладна на траціну[19][20].

Участак плануюць адкрыць недзе ў 2024 годзе[21].

Перспектывы[правіць | правіць зыходнік]

Перспектыўная схема развіцця Мінскага метрапалітэна

Праектаваны ўчастак Зеленалужскай лініі будзе складацца з двух чэргаў (трэцяй і чацвёртай). Трэцяя чарга ўключае станцыі «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў», даўжыня будзе складаць 4,7 км. Паводле планаў, будаўніцтва гэтай чаргі павінна быць скончана да 2028—2029 года[22]. Чацвёртая ўключае станцыі «Івана Мележа», «Зялёны Луг», «Лагойская».

30 ліпеня 2016 года Мінгарвыканкам зацвердзіў назвы будучых станцый Зеленалужскай лініі[23].

13 лютага 2022 года з’явіліся навіны пра планы пачаць тунэльныя працы ў кірунку Зялёнага Лугу[24].

12 красавіка 2023 года Спецыялісты прадпрыемства «Мінскметрабуд» пачалі работы па перакладцы сетак у раёне плошчы Бангалор, дзе будзе знаходзіцца станцыя метро «Парк Дружбы народаў».

Перакладка ажыццяўляецца двума спосабамі — адкрытым і закрытым. Закрыты — метадам гарызантальна-накіраванага бурэння — выкарыстоўваюць пад дарогамі, каб не парушаць рух транспарту. Каб вызначыць, дзе менавіта праходзяць электракабелі, электрамантажнікі выкарыстоўваюць спецыяльнае абсталяванне, што дазваляе зрабіць пракол у патрэбным месцы, не пашкоджваючы існуючыя сеткі.

Акрамя таго, вядуць работы па перакладцы цеплатрасы. Частка яе пойдзе па старым следзе, таму яе паднялі над зямлёй, а частку пусцяць па новым маршруце, для гэтага трубы укладваюць у ахоўныя латкі з жалезабетону[25].

Дэпо і рухомы састаў[правіць | правіць зыходнік]

Stadler M110/M111 на станцыі «Юбілейная Плошча»

Зеленалужскую лінію абслугоўвае электрадэпо «Магілёўскае», адкрытае ў верасні 2003 года для абслугоўвання Аўтазаводскай лініі. У будучыні лінію будзе абслугоўваць электрадэпо «Слуцкае», якое зараз будуецца і знаходзіцца за станцыяй «Слуцкі Гасцінец».

На лініі выкарыстоўваюцца сучасныя вагоны Stadler M110/M111 вытворчасці беларуска-швейцарскага прадпрыемства «Штадлер-Мінск». Пасля адкрыцця першай чаргі на лініі працуюць чатырохвагонныя цягнікі. На лініі ёсць магчымасць выкарыстання і пяцівагонных цягнікоў.

22 сакавіка 2023 года завод «Метровагонмаш» і ДП «Мінскі метрапалітэн» падпісалі кантракт на пастаўку 7 чатырохвагонных электрацягнікоў «Москва», якія будуць перавозіць пасажыраў пасля ўводу ў эксплуатацыю другога ўчастка трэцяй лініі Мінскага метро[26][27].

Зноскі

  1. Напісанне Зялёналужская не адпавядае правілам беларускай мовы.
  2. Зеленолужская 3-я линия. Минский метрополитен. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 23 лістапада 2020.
  3. Інтэрв’ю з Васілём Жыбулем
  4. Эскалатары, травалатары, дзверы, глыбіня станцый Мінскага метрапалітэна
  5. Как выглядят три новые станции минского метро(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 13 лістапада 2020.
  6. "Пассажиропоток четырех новых станций минского метро составляет около 10 тыс. человек в день".
  7. Новые схемы метро Минска установили под ноги пассажирам(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2017. Праверана 1 лістапада 2012.
  8. https://news.tut.by/society/210424.html Архівавана 9 красавіка 2019.
  9. Транспортный блог Saroavto: Минск: Строительство четвёртой линии метро начнется в июне. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2022. Праверана 2 чэрвеня 2020.
  10. В пять раз быстрее! Метростроители запустили французский проходческий щит. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 30 чэрвеня 2020.
  11. Начало строительства третьей линии минского метро отодвинули на год. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2013. Праверана 3 студзеня 2013.
  12. Как выглядят три новые станции минского метро — снимки со стадии «почти готово»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 29 верасня 2020.
  13. Метро в Минске: на третьей линии будет 14 станций, появятся движущийся тротуар и автоматические двери на перроне. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 3 студзеня 2013.
  14. Метро строй!(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2018. Праверана 16 красавіка 2018.
  15. "На «Аэродромной» отделка, «Алеся» в марте выйдет на поверхность. Что там на стройке метро?". Архівавана з арыгінала 2022-01-27. Праверана 2022-01-27.
  16. Отделочные работы на первых станциях. Как продвигается строительство третьей линии метро?. Blizko.by. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 22 лютага 2020.
  17. https://minsknews.by/na-aerodromnoj-zaversheny-osnovnye-monolitnye-raboty-kak-idet-stroitelstvo-treh-stanczij-3-j-linii-metro/ Архівавана 5 верасня 2022.
  18. https://realt.onliner.by/2022/02/11/na-strojke-metro-chp-mchs-po-soobshheniyu-cheloveka-zasypalo-gruntom
  19. https://www.sb.by/articles/dalshe-po-zelenoluzhskoy.html
  20. https://www.tvr.by/news/obshchestvo/tretya_liniya_minskogo_metro_prirastet_eshche_na_tri_stantsii_na_kakoy_stadii_stroitelstvo_seychas/
  21. https://www.sb.by/articles/dalshe-po-zelenoluzhskoy.html
  22. https://realt.by/news/article/31932/
  23. Утверждены названия станций третьей и четвертой линий Минского метрополитена(недаступная спасылка)
  24. https://www.belta.by/regions/view/kuharev-rasskazal-pro-nachalo-stroitelstva-metro-v-napravlenii-zelenogo-luga-484543-2022/
  25. https://minsknews.by/perekladka-setej-idet-v-rajone-pl-bangalor-tam-budet-nahoditsya-stancziya-metro/ Архівавана 12 красавіка 2023.
  26. https://metrowagonmash.ru/press_slyjba/news/2023-god/metrovagonmash-postavit-28-vagonov-metro-v-minskiy-metropoliten/
  27. Власти Минска определились с новыми поездами для метро (руск.). tochka.by (30 студзеня 2024). Праверана 24 лютага 2024.