Зямельны ўчастак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Зямельны ўчастак — частка зямной паверхні з размешчанымі на ёй будынкамі і збудаваннямі, якая мае мяжу і мэтавае прызначэнне[1]. Іншыя назвы: дзялянка[2], надзел[3], пляц[4] (альтэрн.: пляцъ ад польск.: płac з 1434 г. ад ням.: Platz — плошча ад лац.: platea — вуліца ад грэч.: πλατεία — дарога)[5].

Уладальнік участка — юрыдычная або фізічная асобы, тэрытарыяльная супольнасць або дзяржава, якая мае лучнасць паўнамоцтваў на валоданне, карыстанне ды распараджэнне належным паводле права ўласнасці пляцам.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

За 2009—2011 гады ў Беларусі выдалі звыш 40 000 зямельных надзелаў пад будаўніцтва асабістага жытла. З іх на больш як 23 000 (57,5%) надзелаў будаўніцтва пачалося. Каля 10 000 (25%) уладальнікаў надзелаў не атрымалі дазволу на будаўніцтва. Каля 2400 (6%) надзелаў адабралі за пратэрмінаваны час, адведзены на будаўніцтва. На май 2012 года ў чарзе на атрыманне зямельных участкаў пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва зафіксавана каля каля 60 000 чалавек, з іх каля паловы складалі жыхары Мінскай вобласці. Пагатоў налічвалася 35 000 (58,3% ад чаргі) свабодных зямельных надзелаў, якія вылучылі пад будаўніцтва. У Мінскім раёне налічвалася каля 500 (2,4% ад чаргі) свабодных надзелаў пры больш як 21 000 чалавек у чарзе на будаўніцтва[6].

Зноскі

  1. А.Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі ад 23 ліпеня 2008 г. № 425-З (Артыкул 1) , Прававы партал Рэспублікі Беларусь «Эталон-Анлайн» (3 лістапада 2012). Праверана 16 верасня 2017.
  2. Міхаіл Суднік. Дзялянка // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / рэд. Мікалай Крыўко, афармл. А.М. Хількевіч — 3-яе выд. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 179. — 784 с. — 3000 экз. — ISBN 985-11-0234-2.
  3. Вячаслаў Панюціч. Надзел // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 121. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5.
  4. Алесь Касцень. Пляц // Звязда : газета. — 9 кастрычніка 2007. — № 192 (26057). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  5. Іван Лучыц-Федарэц. Пляц // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Генадзь Цыхун — Мінск: Беларуская навука, 2004. — Т. 9. — С. 248-249. — 367 с. — 1000 экз. — ISBN 985-08-0629-X.
  6. Сяргей Палінін. У зямельнай чарзе 60 тысяч індывідуалаў // Звязда : газета. — 22 мая 2012. — № 95 (27210). — С. 3. — ISSN 1990-763x.