Зяметчына
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||
Зяметчына (руск.: Земе́тчино) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пензенскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Зяметчынскага раёна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлак размешчаны на паўночным захадзе Пензенскай вобласці, за 212 км ад Пензы, пры ўпадзенні ракі Машня ў Вышу. Пасёлак займае плошчу 1406 га.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Зяметчына згадваецца ў 1684 годзе як сяло Раджзественскае. Гэтае імя атрымана па Хрыстараждзественскай царкве, пабудаванай у вёсцы (не захавалася). Назва «Зяметчына» сустракаецца ў дакументах пачынаючы з 1722 года і звязана, як мяркуюць, з земцамі (бортнікамі) — здабытчыкамі мёду ад дзікіх пчол. Акрамя бортніцтва першыя пасяленцы займаліся таксама сельскай гаспадаркай, паляваннем, дзёгцярным і гарбарным промысламі.
У лістападзе 1938 года населены пункт атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зяметчына