Зямля Элсуэрта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
У гарах Элсуэрт

Зямля Э́лсуэрта (англ.: Ellsworth Land) — частка тэрыторыі Заходняй Антарктыды на паўднёвым захадзе Антарктычнага паўвострава. Адкрыта ў 1935 годзе з самалёта Лінкальнам Элсуэртам. Названа ім у гонар бацькі — Джэймса Элсуэрта.

Абмываецца на поўначы морам Белінсгаўзена. Тоўшча ледавіковага покрыва да 3000 м. У паўднёвай частцы над паверхняй узвышаюцца горы Элсуэрт. На захадзе ў Зямлю Элсуэрта ўдаецца шэльфавы ледавік Фільхнера.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]