Зямля Ізраільская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зямля запаветная)

Зямля́ Ізра́ільская (іўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל [Э́рец-Ісраэ́ль]), зямля́ абетаваная, або зямля запаветная — паводле Бібліі, уся Палесціна, заселеная рознымі хананейскімі плямёнамі і філістымлянамі, якую Бог абяцаў навечна аддаць толькі свайму абранаму народу — яўрэям.[1]

У Пяцікніжжы (Ліч. 34:1-12) — тэрыторыя паміж ракой Іардан і Міжземным морам называецца Ханаан, «зямля, дзе цячэ малако і мёд», зямлі сямі народаў (з поўным або няпоўным пералікам), нярэдка па кантэксце проста «гэтая зямля». Паўночная мяжа — крыху поўночней сучаснай ізраільскай, па рацэ Літанія, хоць думкі сярэднявечных каментатараў пра пэўныя межы разыходзяцца. Назва "зямля Ізраільская" ўпершыню сустракаецца ў Бібліі (1Цар. 13:19) і шмат разоў сустракаецца ў прарока Езекііля і ў пазнейшых крыніцах.

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 150.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]