Зянон Казімір Віславух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зянон Казімір Віславух
15-ы падкаморы берасцейскі[d]
13 лютага 1781 — 1795
Папярэднік Ігнацы Выганоўскі[d]
мечнік берасцейскі[d]
24 красавіка 1758 — 23 лютага 1765
Папярэднік Людвік Тадэвуш Касцюшка
Пераемнік Антоні Раталт Задарноўскі[d]
падстолі берасцейскі[d]
23 лютага 1765 — 13 лютага 1781
Папярэднік Караль Вяшчыцкі[d]
Пераемнік Яцак Пашкоўскі Лянцкаронскі[d]

Нараджэнне 1727[1][2]
Смерць 31 снежня 1805(1805-12-31)[3]
Месца пахавання
Род Віславухі[d]
Бацька Антоні Людвік Віславух[d]
Маці Яана з Косцяў Збірагоўскіх[d]
Жонка Ганарата з Арэшкаў[d][4]
Дзеці Віктар Віславух
Адукацыя

Зянон Казімір Віславух (1727, м. Зенавіль — 1805) — падкаморы берасцейскі, дырэктар берасцейскіх соймікаў, дэпутат на чатырохгадовы сойм, землеўладальнік пружанскі[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў маёнтку Зенавіль (сёння в. Ляжайка) на Палессі, у шляхецкай сям’і герба «Адынец» Антонія Віславуха і Яаны Косця-Збірахоўскай.

Навучаўся ў калегіўмах езуіцкім і піярскім, а затым у элітарным калегіуме ў Варшаве.

У 1750 годзе вярнуўся да Берасцейскага ваяводства, каб прыняць пасаду сакратара меншай пячаткі.

У 1758 годзе стаў мечнікам берасцейскім, дэпутатам галоўнага трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, пазней пісарам трыбуналу скарбавага ў Мінску.

Як дэпутат Берасцейскага ваяводства на сойме канвакацыйным у 1764 г. прызначаны да камісіі скарбавай Вялікага Княства Літоўскага.

У 1766 годзе пабраўся шлюбам з Ханаратаю Ажэшка герба «Кораб».

Паводле даных на 1775 год, Зянон Казімір Віславух з’яўляўся ўладальнікам радавога маёнтку Віславухаў — Ляжайка (Зенавіль), што на Пружаншчыне. Валодаў маёнткам і вёскаю разам з 19 дамамі.

У 1781 годзе стаў падкаморым берасцейскім.

У 1790—1792 гадах быў дэпутатам на Чатырохгадовы сойм ад Берасцейскага ваяводства і сааўтарам канстытуцыі 3 мая.

Падчас афіцыйных сустрэч быў звязаны з дэмакратычнай суполкай Адама Чартарыйскага — палітычным рухам, які падтрымліваў рэформы, неабходныя для забеспячэння незалежнасці Рэчы Паспалітай ад Расійскай імперыі[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]