Зігмунт Ігнатавіч Серакоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сігізмунд Серакоўскі
польск.: Zygmunt Sierakowski
Серакоўскі ў вязніцы (1863)
Серакоўскі ў вязніцы (1863)
Род дзейнасці: ваенны
Дата нараджэння: 18 (30) мая 1826(1826-05-30)
Месца нараджэння:
Падданства: Flag of the Russian Empire (black-yellow-white).svg Расійская імперыя
Дата смерці: 15 (27) чэрвеня 1863(1863-06-27) (37 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Жонка: Апалонія з Далеўскіх[d]
Альма-матар:
Commons-logo.svg Сігізмунд Серакоўскі на Вікісховішчы

Зігмунт (Зыгмунт, Зыгмунд) Ігнатавіч Серакоўскі (18 (30) мая 1826, с. Лісавое, Валынь — 15 (27) чэрвеня 1863, Вільня; Псеўданім: Даленга) — капітан расійскага Генштаба, супрацоўнік часопісаў «Колокол» і «Современник», адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зігмунд Серакоўскі

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі М. Дабралюбавым, М. Чарнышэўскім. У 1857 стварыў у Санкт-Пецярбургу рэвалюцыйную суполку афіцэраў, сябрамі якой былі і браты Каліноўскія. Падчас замежных падарожжаў сустракаўся з А. Герцэнам, М. Агаровым, Дж. Гарыбальдзі.

З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. У канцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам Біржы, сам ён быў паранены і захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка З. І. Серакоўскага — Апалонія з Далеўскіх, сястра Цітуса, Францішка і Канстанціна, таксама ўдзельнікаў Паўстання.

Пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2017 года падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі 20 чалавек. На правай руцэ аднаго з пахаваных археолагі ўбачылі залаты пярсцёнах. На ўнутраным баку яго было напісана: «Zygmunt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.» Такім чынам, гэтыя парэшткі належаць верагодна Зігмунту Серакоўскаму[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]