Шапка дыяметрам 2—10 см, акругла-пукатая, потым плоская, гладкая, слізістая, іржава-жоўтая або жоўта-карычневая. Мякаць вадзяністая, бепая або жаўтаватая. Пласцінкі амаль свабодныя, жаўтавата-палевыя. Ножка цыліндрычная, пругкая, шчыльная, валасіста-аксамітная, каля пласцінак светлая, каля асновы карычневая. Споры авальныя, гладкія, бясколерныя.
Зімовы грыб // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.