Зімовы сад (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Зімовы сад
Будынак Зімовага саду
Будынак Зімовага саду
52°25′07,61″ пн. ш. 31°00′49,90″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Гомель
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Будынак Зімовага саду

Зімовы сад — помнік архітэктуры XIX стагоддзя, уваходзіць у склад Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны як адзін з карпусоў цукровага завода князя Паскевіча. Пасля пажару ў 1850-я гг. завод спыніў сваю дзейнасць[1]. Створаны з аранжарэі ў 1877 годзе па загаду князя Ф. І. Паскевіча ў будынку аднаго з цэхаў цукровага завода. Узімку аранжарэя князёў Паскевічаў абаграваўся двума рускімі печамі, якія знаходзіліся ў падвале. Знутры сцены Зімовага саду выкладзеныя прыроднымі мінераламі, што дазваляе раслінам, якія лазаюць ствараць жывы зялёны дыван. Падчас Вялікай Айчыннай вайны сад пацярпеў мала.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аглядная вежа
Уваход у аглядную вежу

Складаецца з некалькіх прамавугольных ў плане аб'ёмаў. Накрыты двухсхільнымі дахамі, сцены атынкаваныя і афарбаваныя. Вуглы будынка акцэнтаваны раскрапаванымі лапаткамі. Гарызантальна фасад падзелены цягай, завершаны карнізам з паяском парэбрыка. Ніжэйшы аб'ём будынка дэкарыраваны контрфорсамі з дэкаратыўнымі завяршэннямі. Лучковыя аконныя праёмы размешчаны ў два ярусы, аздоблены ліштвамі, лучковымі сандрыкамі. На тыльным фасадзе — тры высокія паўцыркульныя аконныя праёмы. Асаблівую выразнасць будынку надае кантрастная афарбоўка элементаў архітэктурнага дэкору[1].

Калекцыя[правіць | правіць зыходнік]

Унутры Зімовага саду

У цяперашні час калекцыя саду налічвае 18 відаў субтрапічных раслін: магнолія, пальма хамеропс, эонімус, кававае дрэва, інжыр, лаўр высакародны, язмін гімалайскі, юстыцыя, пітаспорум, лінгуструм шырокалісты, ігліца, аспідістра высокая, ціс ягадны, лімон, плюшч калхідскі, традэсканцыя, папараць, тэтрасцігма, кіпарыс.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / Склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]