Зінаіда Аляксандраўна Бандарына
Зінаіда Аляксандраўна Бандарына | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1959 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца, паэтка |
Мова твораў | беларуская |
Зінаіда Аляксандраўна Бандарына (11 кастрычніка 1909, Гродна — 16 красавіка 1959, Мінск) — беларуская празаік, паэт, перакладчык[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Пасля школы працавала ў саўгасе «Тарасава» Мінскага раёна, у 1925—1927 загадчыцай дзіцячага сада ў Дзяржынску. Скончыла Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1927). Працавала настаўнікам у беларускай школе ў сібірскім пасёлку Медзякова ў Новасібірскай вобласці (1927—1928), супрацоўнікам Гомельскай газеты «Палеская праўда» (1928—1929).
Скончыла літаратурна-сцэнарны факультэт Інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1933)[1]. Загадвала сцэнарным аддзяленнем Віцебскага кінатэхнікума (1933—1934). Скончыла аспірантуру пры Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе (1937), працавала на кінастудыях і тэатрах Масквы, Архангельска, Горкага.
Падчас 2-й сусветнай вайны на службе ў Чырвонай Арміі. Працавала ў часопісе «Бярозка», на Беларускім радыё (1945—1946), Доме народнай творчасці ў Гродна (1946—1948). У 1948—1950 загадчыца філіяла музея Я. Купалы ў Вязынцы. Супрацоўніца газет «Зорка», «Літаратура і мастацтва» (1950—1956). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1957). Пахавана на Усходніх могілках у Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкавалася з 1926[1]. Аўтар зборніка вершаў «Веснацвет» (1931), зборніка апавяданняў для дзяцей «Лясныя госці» (1960), аповесцяў «Шуміць тайга» (1928), «Дыпломная работа» (1953), «Галіна Ільіна» (1959, апошнія дзве на рускай мове). Аповесць «Ой, рана на Івана…» (1956) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я. Купалы[1].
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Веснацвет. Вершы 1926—1929. Мн. 1931.
- Ой, рана на Івана… Старонкі маленства Янкі Купалы. Аповесць. Мн. 1956.
- Галина Ильина. Повесть. Мн. 1959.
- Лясныя госці. Апавяданні. 1960.
- Ой, рана на Івана… Аповесць аб дзіцячых і юнацкіх гадах Я. Купалы. Мн. 1979.
- Ой, рана на Івана. Аповесць. Мн. 1979.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
- Бандарына Зінаіда Аляксандраўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мн.: 2004. — С. 261—262.
- Данільчык А. Зборнік З.Бандарынай «Веснацвет» як люстэрка жаночай паэзіі 20-30-х гг. ХХ ст. // Пра час «Узвышша»: Матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 2008—2010). Вып. 3 / уклад.: Г. В. Запартыка, В. В. Жыбуль, У. Г. Кулажанка; навук. рэд. М. І. Мушынскі.- Мн.: РІВШ, 2011. — С. 78-84.
- Данільчык А. Жыць верай: Ненадрукаваныя творы Зінаіды Бандарынай. — ЛіМ, 28 кастрычніка 2016, http://zviazda.by/ru/node/91925
- Данільчык А. «Асабістая справа» Зінаіды Бандарынай і іншыя матэрыялы да біяграфіі паэткі / А. Данільчык // Маладосць. — 2020. — № 1. — С. 63-73. http://zviazda.by/be/news/20200115/1579109734-asabistaya-sprava-zinaidy-bandarynay-i-inshyya-materyyaly-da-biyagrafii
- Нарадзіліся 11 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
- Выпускнікі УДІКа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Пісьменніцы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны