Зінаіда Макараўна Ільіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зінаіда Макараўна Ільіна
Дата нараджэння 28 жніўня 1937(1937-08-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 2014(2014-12-25) (77 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Зінаіда Макараўна Ільіна (28 жніўня 1937, в. Зарэчча Аршанскага раёна Віцебскай вобласці — 25 снежня 2014) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і кіравання ў аграпрамысловым комплексе. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар эканамічных навук (1999), прафесар (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959). З 1973 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1976 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1980 года загадчыца сектара, з 1991 года загадчыца аддзела Інстытута аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 2008 года загадчыца аддзела Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Работы па тэорыі і метадалогіі нацыянальнай харчовай бяспекі, уключаючы механізмы яе дасягнення на аснове ўласнай вытворчасці сыравіны і харчавання, а таксама збалансаванасць прадуктовых рынкаў на нацыянальным і рэгіянальных узроўнях. Даследуе асновы рынкавых адносін, прынцыпы і заканамернасці фарміравання аграрнай палітыкі, арыентаванай на забеспячэнне харчовай бяспекі, устойлівасць развіцця сельскай тэрыторыі; праблемы інавацыйнага развіцця, удасканаленне знешнеэканамічных адносін у аграрнай сферы; фарміраванне і функцыянаванне збалансаваных рынкаў сыравіны і харчавання; эфектыўнасць і канкурэнтаздольнасць вытворчасці, які забяспечвае харчовую незалежнасць краіны; перспектывы развіцця ўнутранага харчовага рынку; тэндэнцыі і заканамернасці функцыянавання сусветных рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання; праблемы замяшчэння імпарту і развіцця экспартнага патэнцыялу аграпрамысловага комплексу; рацыянальнае размяшчэнне і паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; развіццё аграбізнесу і прадпрымальніцтва ў аграрнай сферы.

Аўтар 280 навуковых прац, у т. л. 32 манаграфій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2007 года за цыкл работ «Харчовая бяспека: тэорыя, метадалогія, практыка». Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2004).

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Научные основы продовольственной безопасности. Мн., 2001.
  • Продовольственная безопасность: вопросы теории и практики. Мн., 2004 (в соавт.).
  • Продовольственная безопасность: теория, методология, практика. Мн., 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты: сборник / Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси. Минск: Центр аграрной экономики Института экономики НАН Беларуси, 2006. 201 с. — С. 28-31; сайт БГАТУ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]