Зінаіда Сяргееўна Гараінава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зінаіда Сяргееўна Гараінава
руск.: Зинаида Сергеевна Горяинова
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1914(1914-10-15)
Месца нараджэння сяло Двурэчкі, Ліпецкі павет, Тамбоўская губерня, Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Дата смерці 14 лютага 1969(1969-02-14) (54 гады)
Месца смерці Віцебск
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Новачаркаскі зоаветэрынарны інстытут

Зінаіда Сяргееўна Гараі́нава[1] (руск.: Зинаида Сергеевна Горяинова; 15 кастрычніка 1914 — 14 лютага 1969) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1966), прафесар (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сяле Двурэчкі Ліпецкага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Гразінскім раёне Ліпецкай вобласці Расіі). У 1938 годзе Новачаркаскі зоаветэрынарны інстытут. У 1945 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З верасня 1956 г. дацэнт кафедры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, у 1961—1964 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай унутраных незаразных хвароб. У 1966 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Руминография в функциональной диагностике заболеваний преджелудков крупного рогатого скота». З 1967 г. — прафесар кафедры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З. С. Гараінавай належаць навуковыя працы па страўнікава-кішачных захворваннях буйной рагатай жывёлы. З’яўляецца аўтарам 27 навуковых прац і аднаго вынаходніцтва — румінограф Гараінавай[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997.
  2. Кафедра внутренних незаразных болезней животных(руск.)  // Сайт ВДАВМ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]