Зінаіда Уладзіміраўна Стагурская
Асабістая інфармацыя | |||
---|---|---|---|
Поўнае імя | Зінаіда Уладзіміраўна Стагурская | ||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||
Дата нараджэння | 9 лютага 1971 | ||
Месца нараджэння | Княжыца, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР, СССР[1] | ||
Дата смерці | 25 чэрвеня 2009 (38 гадоў) | ||
Месца смерці | Віцебская вобласць, Беларусь | ||
Інфармацыя пра гоншчыка | |||
Спецыялізацыя | шаша | ||
Аматарскія каманды | |||
|
|||
Прафесійныя каманды | |||
|
|||
Галоўныя перамогі | |||
Чэмпіянат свету (2000) La Grande Boucle féminine («Вялікая пятля») (2002) |
Зінаіда Стагурская (9 лютага 1971, Княжыца — 25 чэрвеня 2009) — беларуская велагоншчыца.
У 1992 годзе — чэмпіёнка СНД. Прымала ўдзел у трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2000 годзе выйграла групавую гонку на чэмпіянаце свету ў Францыі.
У 2001 годзе была першай на шматдзённай гонцы ў агульным заліку на «Джыро д'Італія», аднак пасля была дыскваліфікавана на 10 месяцаў за спажыванне БАДу.
Праз год у 2002 годзе атрымала другое месца на «Джыро», а потым першае месца ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналаг «Тур дэ Франс»).
Шматразовая пераможца этапаў Кубку Свету.
У 2006 дыскваліфікавана на 2 гады за спажыванне забароненых прэпаратаў.
Загінула пад час трэніроўкі ў 13.45 на 93-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель. Яна патрапіла пад колы аўтамабіля «Хонда ЦР-В», які выехаў на сустрэчную паласу. Стагурская загінула на месцы.[2]
Зноскі
- ↑ Прыдзвінскі край. Віцебскі раён. Выдатныя і знакамітыя людзі (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана 29 чэрвеня 2011.
- ↑ [https://web.archive.org/web/20090628134316/http://nn.by/index.php?c=ar&i=27347 Архівавана 28 чэрвеня 2009. Загінула знакамітая беларуская велагоншчыца Зінаіда Стагурская // Наша Ніва]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Спартыўныя вынікі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль(англ.) . Cyclingnews.com. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 29 чэрвеня 2011.
- Вынікі выступаў(гал.) . Cyclebase.nl. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 29 чэрвеня 2011.
- Зінаіда Стагурская — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
Інтэрв'ю[правіць | правіць зыходнік]
- «Мой італьянскі хлопец Антоніо перайшоў на беларускія дранікі з салам» . «Звязда» (28 жніўня 2002). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 29 чэрвеня 2011.
- Парыж ужо ўзяты, на чарзе Афіны(руск.) . «Прессбол» (22 жніўня 2002). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 29 чэрвеня 2011.
- Нарадзіліся 9 лютага
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Віцебскай вобласці
- Спартсмены паводле алфавіта
- Велагоншчыцы паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Княжыце
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
- Велагоншчыкі СССР
- Велагоншчыкі Беларусі
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
- Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў