Зінаіда Яўгенаўна Серабракова
Зінаіда Серабракова | |
---|---|
руск.: Зинаида Серебрякова | |
![]() Аўтапартрэт («За туалетам») (1909) | |
Імя пры нараджэнні | Зінаіда Яўгенаўна Лансерэ |
Дата нараджэння | 28 лістапада (10 снежня) 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 верасня 1967[2][3][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Yevgeny Lansere[d] |
Маці | Ekaterina Benois[d] |
Муж | Boris Serebryakov[d] |
Дзеці | Alexandre Serebriakoff[d] і Catherine Serebriakoff[d] |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм |
Уплыў | Браз, В. Э. |
![]() |
Зінаіда Яўгенаўна Серабракова, па нараджэнні Лансерэ (руск.: Зинаи́да Евге́ньевна Серебряко́ва, укр.: Зінаїда Євгенівна Серебрякова; 12 снежня 1884, маёнтак Няскучнае, Белгарадскі павет, Курская губерня, Расійская імперыя — 19 верасня 1967, Парыж, Францыя) — мастачка, удзельніца аб’яднання «Свет Мастацтва». Вучаніца вядомага жывапісца В. Э. Браза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Cям’я[правіць | правіць зыходнік]
Зінаіда нарадзілася 12 снежня 1884 года ў маёнтку Няскучнае ў адной з вядомых мастацкіх сямей Бенуа-Лансерэ. Яе дзед Мікалай Бенуа быў знакамітым архітэктарам, бацька, Яўген Лансерэ — вядомым скульптарам, а маці — Кацярына Мікалаеўна (1850—1933), сястра Аляксандра Бенуа, у маладосці была мастаком-графікам. Адзін з яе братоў, Мікалай, — таленавіты архітэктар, другі, Яўген, адыграў істотную ролю ў гісторыі расійскага і савецкага мастацтва манументальнага жывапісу і графікі. Руска-англійскі акцёр і пісьменнік Пітэр Усцінаў — таксама сваяк Зінаіды Серабраковай. Муж — Барыс Анатолевіч Серабракоў. Дзеці — Яўген Барысавіч Серабракоў (1906—1991), Аляксандр Барысавіч Серабракоў (1907—1995), Таццяна Барысаўна Серабракова (1912—1989), Кацярына Барысаўна Серабракова (1913).
Маладосць[правіць | правіць зыходнік]
У 1900 годзе Зінаіда скончыла жаночую гімназію і паступіла ў мастацкую школу, заснаваную княгіняй М. К. Ценішавай. У 1903—1905 гадах яна была вучаніцай мастака-партрэтыста А. Э. Браза. У 1902—1903 яна падарожнічае па Італіі. У 1905—1906 займаецца ў Académie de la Grande Chaumière ў Парыжы. У 1905 Зінаіда Лансерэ выходзіць замуж за студэнта (пазней чыгуначнага інжынера) Барыса Серабракова і прымае яго прозвішча.
Шчаслівы перыяд[правіць | правіць зыходнік]
З часоў вучнёўства Зінаіда імкнулася выказаць сваю любоў да прыгажосці свету. Яе раннія працы — «Сялянская дзяўчына» (1906, Рускі музей) і «Сад у квецені» (1908, прыватны збор) — распавядаюць аб яе пошуках і вострым адчуванні прыгажосці. Шырокую вядомасць прынёс Серабраковай аўтапартрэт (1909, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя); упершыню паказаны на вялікай выставе, арганізаванай «Светам Мастацтва» ў 1910. За аўтапартрэтам рушылі ўслед «Купальшчыца» (1911, Рускі музей), партрэт "Я. К. Лансерэ "(1911, прыватны збор) і партрэт маці мастачкі "Кацярына Лансерэ "(1912, Рускі музей) — спелыя працы, цвёрдыя па кампазіцыі. Яна ўступіла ў таварыства «Свет мастацтва» ў 1911, але адрознівалася ад астатніх членаў групы любоўю да простых сюжэтаў, гармоніяй, пластычнасцю і абагульненнямі ў сваіх палотнах.
Рэвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]
Зінаіда сустрэла Кастрычніцкую Рэвалюцыю ў родным маёнтку Няскучнае. Яе жыццё раптоўна змянілася. У 1919 памірае ад тыфу муж Барыс. Яна застаецца з чатырма дзецьмі і хворай маці без сродкаў да існавання. Няма фарбаў, даводзіцца перайсці на вугаль і аловак. У гэты час яна малюе свой самы трагічны твор — «Картачны дамок», які паказвае ўсіх чацвярых асірацелых дзяцей. Яна адмаўляецца перайсці на папулярны футурыстычны стыль ці маляваць партрэты камісараў, аднак знаходзіць працу ў Харкаўскім археалагічным музеі, дзе выконвае алоўкавыя накіды экспанатаў. У снежні 1920 Зінаіда пераязджае ў Петраград на кватэру дзеда. Ёй пашанцавала — у гэту кватэру пасялілі «на ўшчыльненне» не «новых гаспадароў жыцця», а артыстаў тэатра МХАТ. У гэты перыяд яна малюе на тэмы з тэатральнай жыцця.
Парыж[правіць | правіць зыходнік]
Увосень 1924 Серабракова выязджае ў Парыж, атрымаўшы заказ на вялікае дэкаратыўнае пано. Яна збіралася вярнуцца ў Расію, дзе засталіся яе маці і дзеці. Аднак вярнуцца ёй не ўдалося, і яна аказваецца адарванай ад Радзімы і дзяцей (двух малодшых дзяцей, аднак, ёй удалося неўзабаве вярнуць). Усе тыя невялікія грошы, якія ёй атрымліваецца зарабіць, яна адпраўляе назад у Расію. Пражывае яна ў гэты час па Нансенаўскім пашпарце і толькі ў 1947 атрымлівае французскае грамадзянства. Зінаіда шмат падарожнічае. У 1928 і 1930 едзе ў Афрыку, наведвае Марока. Прырода Афрыкі дзівіць яе, яна малюе Атласкія горы, арабскіх жанчын. Яна таксама малюе цыкл карцін, прысвечаны рыбакам Брэтані.
Хрушчоўская адліга[правіць | правіць зыходнік]
У часы хрушчоўскай адлігі ўлады СССР дазваляюць кантакты з Серабраковай. У 1960, пасля 36 гадоў расстання, яе наведвае дачка Таццяна (Тата), якая стала тэатральным мастаком у МХАТ. У 1966 вялікія выстаўкі работ Серабраковай былі паказаны ў Маскве, Ленінградзе і Кіеве. Раптам яна становіцца папулярнай у СССР, яе альбомы друкуюцца мільённымі тыражамі. 19 верасня 1967 Зінаіда Серебрякова памерла ў Парыжы ва ўзросце 82 гадоў.
Зноскі
- ↑ Серебрякова Зинаида Евгеньевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ а б Серебрякова Зинаида Евгеньевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Zinaida Evgenevna Serebryakova
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Серабракова Зінаіда Якаўлеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 340—341. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зінаіда Яўгенаўна Серабракова
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Харкаўскім раёне
- Памерлі 19 верасня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
- Выпускнікі Акадэміі Гранд-Шам’ер
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў Курскай губерні
- Жанчыны-мастакі
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
- Асобы на марках
- Майстры нацюрморта Францыі
- Мастакі Расійскай імперыі