З’езд КПСС
Выгляд
З’езд КПСС (Камуністычнай Партыі Савецкага Саюза) — вышэйшы орган кіраўніцтва партыяй, які ўяўляў сабой сходы яе дэлегатаў, што склікаліся рэгулярна.
Першае скліканне адбылося яшчэ ў 1898 годзе, у Мінску. У той час камуністычная партыя пад кіраўніцтвам Леніна яшчэ мела іншую назву — РСДРП (Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя). Апошні з’езд прайшоў у 1990 годзе, у Маскве. Усяго іх адбылося 28.