Зоя Іванаўна Озерава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з З. І. Озерава)
Зоя Іванаўна Озерава
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1921(1921-10-06) (102 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Зоя Іванаўна Озерава (6 кастрычніка 1921, Масква) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1947 годзе[1]. Разам з мужам, архітэктарам А. Э. Фрыдманам пераехала на працу ў Бранск[2]. Пачыналі працу ў архітэктурна-планіровачнай майстэрні гарсавета пад кіраўніцтвам Б. П. Шавырына[3]. Ва ўспамінах яна адзначала, што горад быў «цалкам драўляным, і яшчэ не загаіў раны вайны»[2].

З 1959 года сям’я архітэктараў працавала ў Віцебску[2]. Працавала ў Віцебскім філіяле Белдзяржпраекта, у Віцебскграмадзянпраекце, з 1971 па 1980 г. — галоўным архітэктарам праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1952 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Былы інтэрнат Бранскбудтрэста па вул. Калініна

Асноўныя працы ў Бранску: інтэрнат Бранскбудтрэста (1949—1950), прадуктова-прамтаварная крама па вул. Дзімітрава (1955—1957), крама «Легзбыт», клуб праўлення прамысловай кааперацыі (праектная прапанова, 1951), клуб ДТСААФ па вул. Ульянава (1951—1952), фантан і планіроўка цэнтральнай часткі гарадскога парку (не захаваўся, цяпер гарпарк імя А. К. Талстога; 1951—1953), крама «Растэкстыль» (1952), праект дэталёвай планіроўкі вул. К. Маркса (1950), праект дэталёвай планіроўкі вул. Фокіна (былая вул. Леніна; 1951), праект дэталёвай планіроўкі вул. Савецкай (1952), жылы 12-кватэрны дом у Бежыцкім раёне (1951—1952), жылы 44-кватэрны дом УМГБ па вул. Кастрычніцкай (1951—1953), жылы дом № 32/26 па праспекце Леніна і вул. Горкага (1951), інтэрнат трэста «Бранскбуд» па вул. Калініна і Піянерскай (1952—1954), адміністрацыйны будынак (райкам) у Валадарскім раёне (варыянт праектнай прапановы)[3].

Асноўныя працы: банк, бытавы корпус фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі», жылыя дамы ў Віцебску (19591971), жылыя дамы, Дом культуры, каапераваныя будынкі культбыту ў пасёлку Сноў Нясвіжскага, адміністрацыйныя будынкі і грамадска-гандлёвы цэнтр у пасёлку Бердаўка Лідскага, Дом культуры ў саўгасе-камбінаце «Мір» Баранавіцкага раёнаў (19711980)[1].

Са студэнцкіх гадоў захапілася жывапісам, графікай, спрабавала сябе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, тэхніцы манатыпіі. Акварэльныя пейзажы з серыі падарожжа па Волзе, прыродныя пейзажы Абхазіі, архітэктурная графіка, прысвечаная помнікам архітэктуры Пскова, Ноўгарада, Віцебска. У канцы лістапада 2016 года ў рамках лекторыя «Гутаркі па гісторыі архітэктуры Бранска» была адкрыта выстаўка прац архітэктара Зоі Іванаўны Озеровой «Жывапіс, графіка, рысунак»[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Абрамам Эмануілавічам Фрыдманам (1911—1971).

Зноскі

  1. а б в г Озерова Зоя Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в г Зоя Ивановна Озерова (1921)
  3. а б Брянск. ОЗЕРОВА Зоя Ивановна — архитек­тор.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]