Йылдыз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Йылдыз
Зорка
Краіна:
Месцазнаходжанне: Ашгабад, Туркменістан
Будаўніцтва: 20112013
Прызначэнне: Гатэль, рэстаран
Адкрыццё: 15 кастрычніка 2013
Вышыня па шпілі: 107 м
Колькасць паверхаў: 24
Архітэктар: Bouygues
Сайт: yyldyzhotel.com

Йылдыз (туркм.: Ýyldyz літаральна «Зорка») — гатэль у Ашгабадзе, сталіцы Туркменістана. Будынак стаіць у перадгор'ях Капетдага, злучаны з горадам сучаснай шашой. Вышыня 107 метраў, з'яўляецца самым высокім гатэлем у Туркменістане. Будаўніцтва гатэля пачалося ў 2011 годзе па замове Упраўлення Справамі Апарату Прэзідэнта Туркменістана, для наведвальнікаў ён адкрыўся 15 кастрычніка 2013 года. Гатэль быў пабудаваны ў выглядзе дыямента кропляпадобнай формы французскай кампаніяй Bougues[1][2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульная плошча гатэля - 50620 м², разам з прылеглай тэрыторыяй - амаль 85 000 м². Будынак мае вышыню 107 метраў, 24 паверхі. Збудаванне валодае высокай ступенню сейсмаўстойлівасці. У гатэлі 155 нумароў, у тым ліку прэзідэнцкія нумары, люкс і стандартныя нумары. Інфармацыя пра тое, колькі сродкаў было выдаткавана на будаўніцтва гатэля, не выдаецца[3].

Адзін з рэстаранаў гатэля на 600 месцаў, знаходзіцца на 18 паверсе, і з яго адкрываецца панарамны від на горад Ашгабад. На першым паверсе размешчана банкетная зала на 1000 месцаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]