Йылдыз (гатэль)
| Йылдыз Зорка | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Ашгабат, Туркменістан |
| Будаўніцтва | 2011—2013 |
| Прызначэнне | Гатэль, рэстаран |
| Адкрыццё | 15 кастрычніка 2013 |
| Вышыня | 107 м[1] |
| Вышыня па шпілі | 107 м |
| Колькасць паверхаў | 24 |
| Плошча |
|
| Архітэктар | Bouygues |
| Сайт | yyldyzhotel.com |
Йылдыз (туркм.: Ýyldyz літаральна «Зорка») — гатэль у Ашгабаце, сталіцы Туркменістана. Будынак стаіць у перадгор’ях Капетдага, злучаны з горадам сучаснай шашой. Вышыня 107 метраў, з’яўляецца самым высокім гатэлем у Туркменістане. Будаўніцтва гатэля пачалося ў 2011 годзе па замове Упраўлення Справамі Апарату Прэзідэнта Туркменістана, для наведвальнікаў ён адкрыўся 15 кастрычніка 2013 года. Гатэль быў пабудаваны ў выглядзе дыямента кропляпадобнай формы французскай кампаніяй Bougues[2][3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Агульная плошча гатэля — 50620 м², разам з прылеглай тэрыторыяй — амаль 85 000 м². Будынак мае вышыню 107 метраў, 24 паверхі. Збудаванне валодае высокай ступенню сейсмаўстойлівасці. У гатэлі 155 нумароў, у тым ліку прэзідэнцкія нумары, люкс і стандартныя нумары. Інфармацыя пра тое, колькі сродкаў было выдаткавана на будаўніцтва гатэля, не выдаецца[4].
Адзін з рэстаранаў гатэля на 600 месцаў, знаходзіцца на 18 паверсе, і з яго адкрываецца панарамны від на горад Ашгабад. На першым паверсе размешчана банкетная зала на 1000 месцаў.
Зноскі
- 1 2 https://bytkm.com.tm/en/projects/ Праверана 31 кастрычніка 2024.
- ↑ Президент Туркменистана принял участие в торжествах по случаю открытия ряда крупных объектов в столице Архівавана 10 красавіка 2016.
- ↑ Turkménistan: un hôtel pour Bouygues
- ↑ Bouygues построит в Туркмении новый пятизвездочный отель в форме алмаза(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 13 верасня 2014.
- Відэа гатэля «Йылдыз»