К’етыль Янсруд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з К'етыль Янсруд)
К'етыль Янсруд Гарналыжнік
Грамадзянства  Нарвегія
Дата нараджэння 28 жніўня 1985(1985-08-28) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Кар'ера
Клуб Peer Gynt Alpinklubb
Статус траўміраваны (з 6 лютага 2013 года)
Медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Ванкувер 2010 гіганцкі слалам
Бронза Сочы 2014 хуткасны спуск
Золата Сочы 2014 супергігант
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 19 студзеня 2003
 Перамогі на этапах Кубка свету 1 (+9 подыумаў)
 Лепшае месца ў агульным заліку 13 (2010/2011)
 Хуткасны спуск 46 (2010/2011)
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 3 (2010/2011)
 Супергігант 27 (2010/2011)
 Гіганцкі слалам 4 (2010/2011)
 Слалам 21 (2005/06)
 Пазіцыі на подыуме 1 2 3
 Хуткасны спуск 0 1 0
 Супергігант 1 0 2
 Гіганцкі слалам 0 3 3
Апошняе абнаўленне: 4 сакавіка 2012

К'етыль Я́нсруд (нарв.: Kjetil Jansrud, нар. 28 жніўня 1985, Ставангер) — нарвежскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2014 у супергіганце[1] і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у хуткасным спуску, віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2010 года ў гіганцкім слаламе. Выступае ва ўсіх гарналыжных дысцыплінах.

У Кубку свету К'етыль Янсруд дэбютаваў у 2003 годзе, у студзені 2009 года ўпершыню трапіў на подыум на этапе Кубка свету ў гіганцкім слаламе. Усяго на сённяшні момант мае 10 трапленняў у тройку на этапах Кубка свету, у тым ліку адна перамога ў супергіганце.

Прымаў удзел у Алімпіядзе 2006 года ў Турыне, дзе паказаў наступныя вынікі: 10-е месца ў суперкамбінацыі і сход у гіганцкім слаламе.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы заваяваў срэбра ў гіганцкім слаламе, у астатніх дысцыплінах паказаў наступныя вынікі: хуткасны спуск — 31-е месца, супергігант — 12-е месца, суперкамбінацыя — 9-е месца, слалам — 17-е месца.

За сваю кар'еру ўдзельнічаў у двух чэмпіянатах свету, але медалёў у іх не заваёўваў, лепшы вынік — 9-е месца ў суперкамбінацыі на чэмпіянаце свету 2009 года ў Валь-д'Ізерэ.

Выкарыстоўвае лыжы і чаравікі вытворчасці фірмы Atomic.

Перамогі на этапах Кубка свету[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дата Месца Дысцыпліна
1 2011/12 4 сак 2012 Нарвегія Квітф'ель Супергігант

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]