Краёвая партыя Літвы і Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з КПЛіБ)
Краёвая партыя Літвы і Беларусі
польск.: Stronnictwo Krajowe Litwy i Białorusi
Лідар Эдвард Адамавіч Вайніловіч, Раман Аляксандравіч Скірмунт
Дата заснавання 18 чэрвеня (2 ліпеня) 1907
Дата роспуску 1908
Штаб-кватэра Вільня, Віленская губерня, Расійская імперыя
Ідэалогія краёвасць, лібералізм, кансерватызм
Саюзнікі і блокі Польскі дэмакратычны саюз Беларусі (1907)
Месцаў у ніжняй палаце 1 (Станіслаў Ваньковіч)
Месцаў у верхняй палаце 3 (Эдвард Вайніловіч, Іпаліт Корвін-Мілеўскі, Дзмітрый Карыбут-Дашкевіч)
Партыйны друк «Głos Polski»

Краё́вая па́ртыя Літвы́ і Белару́сі, КПЛіБ (польск.: Stronnictwo Krajowe Litwy i Białorusi, руск.: Краёвая партия Литвы и Беларуси) — палітычная партыя ліберальна-кансерватыўнага кірунку «краёвасці» ў Расійскай імперыі (у прыватнасці — у Беларусі і Літве) у пачатку ХХ ст., якая сумяшчала ў сваёй праграме «краёвыя» (аўтанамісцкія) і ліберальна-кансерватыўныя лозунгі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З прапановай стварэння партыі ўпершыню выступіў адзін з ідэолагаў «краёвасці» Раман Скірмунт (18681939). У лістападзе 1905 года ён надрукаваў у газеце «Kurier Litewski» («Літоўскі кур’ер», № 65, 1905 г.) зварот «Краёвай партыі Літвы і Русі» — фактычна праграму партыі, якая патрабавала ўвядзення ўсіх дэмакратычных свабод (свабода сумлення, свабода слова, сходаў, друку, недатыкальнасць жылля і асобы, роўнасць усіх перад законам) і найперш свабоды нацыянальнага жыцця і палітычнае роўнасці нацыянальнасцяў, краёвага самакіравання для Літвы. Пры гэтым асабліва падкрэслівалася недатыкальнасьць прынцыпу прыватнай уласнасці. Скірмунт таксама выступаў за пашырэнне выбарчых правоў, дзяржаўную дапамогу беззямельным і малазямельным сялянам у набыцці зямлі.

У звароце Скірмунта таксама адзначалася, што «Краёвая партыя Літвы і Русі» будзе стаяць на падмурку расійскай дзяржаўнасці, спадзяючыся на яе паступовае рэфармаванне ў кірунку пашырэння палітычных свабод; будзе выступаць за ператварэнне Дзяржаўнага Савету Расійскае імперыі ў выбарны орган кіравання. Лозунгам партыі абвяшчаліся словы «Справядлівасць для ўсіх». Заяўлялася, што партыйны клопат пра разьвіццё «краю» ня будзе супярэчыць культурна-нацыянальнае працы асобных народаў. Раман Скірмунт выступіў таксама за ўтварэнне ў Дзяржаўнай Думе Расійскай імперыі асобнай фракцыі дэпутатаў ад «Літвы і Русі». У заключэнне выказвалася надзея на захаванне добрых адносін паміж дваранствам і сялянствам.

Публікацыя ў прэсе праекту праграмы «Краёвай партыі» сведчыла пра пашырэнне сярод краёўцаў разумення неабходнасці ўласнай палітычнай арганізацыі. Рух краёўцаў даволі хутка арганізацыйна аформіўся, чаму спрыяў арганізацыйны вопыт сярэднезаможных і заможных дваранаў у рамках мясцовых таварыстваў сельскае гаспадаркі, найбуйнейшым і наймацнейшым з якіх у «краі» было і заставалася Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі (18761921) на чале зь неафіцыйным лідарам — віцэ-старшынём (1888—1907) Эдвардам Вайніловічам (18471928). Палажэнні палітычнага і сацыяльна-эканамічнага раздзелаў, прапанаванай Раманам Скірмунтам праграмы, вельмі нагадвалі задачы дзейнасці таварыства.

17 чэрвеня 1907 году па ініцыятыве Рамана Скірмунта ў Вільні адбыўся з’езд землеўладальнікаў шасці губерняў, які прыняў рашэнне стварыць партыю. Прадстаўнікі Ковенскай губерні і Скірмунт не ўвайшлі ў КПЛіБ, іх не задавальняла тое, што партыя ўзнікала як выключна «польская», а Скірмунт імкнуўся стварыць партыю, якая мела б тры фракцыі — польскую, беларускую й літоўскую.

У 1908 партыя знікла з палітычнае арэны. У публіцыстычных выступленнях лідараў партыі сацыяльныя вярхі (маёмаснае дваранства) успрымаліся ў якасці галоўнага суб’екту грамадска-палітычнага жыцьця. Сьцьвярджэньне, што аблічча краю вызначае просты люд, а не дваранства (Раман Скірмунт), мела досыць дэкларатыўны характар і было разлічанае на ўсведамленне маёмаснымі дваранамі неабходнасці ўлічваць інтарэсы сацыяльных нізоў грамадскасці Літвы (Беларусі).

Партыя ізноў актывізавалася падчас Першай сусветнай вайны.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Раюк, А.Р. Узнікненне і заняпад Краёвай партыі Літвы і Беларусі (1907–1908) Архівавана 3 сакавіка 2022. / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 4 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2021. — Вып. 21. — Ч. 2. — С. 201—209.
  • Раюк, А.Р. Статус Беларусі ў свядомасці мясцовых каталіцкіх дваран-кансерватараў канца XIX — пачатку XX ст. / А.Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2020. — Вып. 27. — С. 337—342.
  • Раюк, А.Р. Эвалюцыя прасторавых меж «Края» у палітычных праграмах краёўцаў-кансерватараў Беларусі і Літвы ў 1905—1908 гг. Архівавана 16 снежня 2022. / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2022. — Вып. 22. — Ч. 2. — С. 145—152.
  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Смалянчук, А. Эдвард Вайніловіч у Дзяржаўнай Радзе (1906—1909): дзейнасць дзеля краю / А. Смалянчук // Эдвард Вайніловіч — зямянін, грамадзянін, каталік : матэрыялы беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 14 лют. 2009 г. / Гісторыка-культурная ўстанова «Палоніка-Літуаніка»; Польскі інстытут у Мінску. — Мінск, 2009. — С. 13—23.
  • Смалянчук, А. Беларускае пытанне і польскі рух / А. Смалянчук // Полымя. — 1994. — № 6.
  • Смалянчук, А. Ф. Раман Скірмунт (1868—1939): Жыццяпіс грамадзяніна Краю. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — 700 с.
  • Dzieje Kresów / L. Korczak [i in.]; wstęp.: A. Nowak. — Kraków: Kluszczyński, 2006. — 352 s.
  • Jankowski, Cz. W ciągu dwóch lat… : Przyczynek do dziejów prasy polskiej na Litwie(недаступная спасылка) / Cz. Jankowski. — Warszawa-Kraków : Druk. W.L. Anczyca, 1908. — 201 s.
  • Jurkowski, R. Listy Edwarda Woyniłłowicza do Mariana Zdziechowskiego z lat 1905—1928, Cz. I. Архівавана 4 сакавіка 2016. / R. Jurkowski // Echa Przeszłości. — Olsztyn: Uniwersytet Warmińsko-Mazurski w Olsztynie, 2007. — nr VIII. — S. 209—220. — ISSN 1509-9873.
  • Jurkowski, R. Sukcesy i porażki. Ziemiaństwo polskie Ziem Zabranych w wyborach do Dumy Państwowej i Rady Państwa 1906—1913 / R. Jurkowski. — Olsztyn: WUWM Olsztyn, 2009. — 550 s.
  • Korwin-Milewski, H. Siedemdziesiąt lat wspomnień (1855—1925) / H. Korwin-Milewski. — Poznań : 1930, Jan Jachowski. — 600 s.
  • Szpoper, D. Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934) / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 2009. — 487 s.
  • Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
  • Rodkiewicz, W. Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire (1863—1905) / W. Rodkiewicz. — Lublin: Scientific Society of Lublin, 1998. — 257 s.
  • Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.
  • ЭГБ, Т. 4. — С. 246.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]