Каарла Кастрэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каарла Кастрэн
Kaarlo Castrén
Сцяг4-ы Прэм’ер-міністр Фінляндыі
17 красавіка 1919 — 15 жніўня 1919
Папярэднік Лаўры Інгман
Пераемнік Юха Венала
Сцяг Міністр фінансаў Фінляндыі
27 лістапада 1918 — 17 красавіка 1919
Папярэднік Юхані Араярві
Пераемнік Аўгуст Рамсей

Нараджэнне 28 лютага 1860(1860-02-28)[1]
Смерць 19 лістапада 1938(1938-11-19) (78 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палітык, адвакат, банкір
Узнагароды
Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каарла Кастрэн (фінск.: Kaarlo Castrén; 28 лютага 1860, Туртала — 19 верасня 1938, Хельсінкі, Фінляндыя) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі, член Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі.

Нарадзіўся ў Туртала (цяпер — Пеле), у 1887 годзе атрымаў ступень бакалаўра права. З 1888 па 1892 гады служыў у фінансавай службе Сената Фінляндыі, і у 1888—1898 гадах — у адвакацкай канторы «Кастра і Снелман». З 1892 па 1904 гады быў членам савета дырэктараў у банку Kansallis-Osake-Pankki, быў сенатарам з 1908 па 1909 год, пасля чаго ён заснаваў уласную адвакацкую кантору. У 1916 годзе Кастрэн быў абраны дырэктарам банка Kansallis-Osake-Pankki.

З лістапада 1918 года па красавік 1919 г.одабыў міністрам фінансаў Фінляндыі, пасля чаго з 17 красавіка па 15 жніўня 1919 года быў прэм’ер-міністрам. Урад Кастрэна ўнес прапанову аб рэспубліканскай форме кіравання Фінляндыі, і пасля прыняцця гэтай прапановы адпраўлены ў адстаўку.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.