Перайсці да зместу

Кабардзінцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кабардзінцы
(адыгэ)
Кабардзінская сям'я, 1900 год.
Агульная колькасць каля 2 млн.
Рэгіёны пражывання Расія
Мова кабардзінская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы кумыкі, караімы, балкарцы, карачаеўцы

Кабардзінцы, адыгэ — народ, карэннае насельніцтва Кабардзіна-Балкарыі. Жывуць таксама ў Краснадарскім і Стаўрапольскім краі, Паўночнай Асеціі. Адносяцца да прамежкавага паміж каўкасіянскім і пантыйскім антрапалігічнага тыпу балкана-каўказскай расы вялікай еўрапеоіднай расы. Гавораць на кабардзінскай мове адыга-абхазскай групы паўночнакаўказскай сям’і. Вернікі — мусульмане-суніты, маздокскія кабардзінцы — у асноўным праваслаўныя хрысціяне.

Традыцыйныя заняткі — пашавае земляробства, аптовая жывёлагадоўля, пераважна каневодства (сусветную вядомасць атрымала кабардзінская парода коней). Развіццё атрымалі промыслы і рамёствы: мужчынскія — кавальства, збройная і ювелірная справа, жаночыя — швацтва, войлачнае, вышыванне золатам. Традыцыйныя матывы шыцця — стылізаваныя элементы флоры і фаўны, розныя па складанасці завіткі.

  • Народы мира. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — С. 192.