Кабіна Гара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Кабіна Гара
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
72[1]
Насельніцтва
134[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213245
Аўтамабільны код
6
Кабіна Гара на карце Беларусі ±
Кабіна Гара (Беларусь)
Кабіна Гара
Кабіна Гара (Магілёўская вобласць)
Кабіна Гара

Ка́біна Гара́[2] (трансліт.: Kabina Hara, руск.: Кабина Гора) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Каля паўднёвай ускраіны вёскі знаходзіцца Кабінагорскае радовішча даламіту. Паклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага ледавіка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XX стагоддзя тут быў нісхадзімы (непраходны) лес, які высеклі купцы. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на гэтым месцы сталі будавацца пасёлкі. Першы пасёлак называлі Пралетарыя, другі — Крамянскі, а трэці — Руднянскі. Вакол вёскі Кабіна Гара былі гравійныя ўзгоркі. Паводле падання, калі была тут пушча, то на горцы стаяла нібыта вартоўня, у якой жыў нехта Кабін[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 134 чалавекі[1]
  • 2010 год — 119 чалавек
  • 1999 год — 214 чалавек
  • 1926 год — 33 чалавекі[3]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуюць магазін і сельскі клуб[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.) 
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пралета́рыя
  3. 3,0 3,1 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.569

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]