Кавалевічы (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Кавалевічы
Краіна

Кавалевічы — археалагічныя помнікі : гарадзішча і 2 могільнікі V стагоддзе да н.э. - V стагоддзе н.э. каля в. Кавалевічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За 2 км на поўнач ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Маяк, або Гарадзішча, за 0,5 км ад левага берага р. Кавалёўка, на гары. Пляцоўка амаль круглая. памерам 40 х 50 м. З усходу, паўднёвага і паўночнага ўсходу па краі прасочаны вал вышынёй да 2,5 м. шырынёй у аснове 4-5 м. Схілы стромкія, у выглядзе тэрас (шэрыня 6-8 м), размешчаны на 10-15 м ніжэй за пляцоўку. Па-за ёй знаходзіцца роў глыбінёй 2-4 м і вал вышынёй 1,5-2 м, шырынёй 4-5 м. Уваход на гарадзішча(шырынёй 2-2,5 м) прасочаны з усходняга боку. Пляцоўка парасла хмызняком, моцна пашкоджана ў час вайны, а таксама ямамі. Культурны пласт больш за 0,6 м.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1883 г. Абследавала ў 1985 г. Т.С. Бубенька. Раскопак не праводзіліся.

Могільнік - 1[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая назвы - Капцы, Даўня магілы. За 1,3 км на поўнач ад вёскі, на ўскрайку лесу, злева ад дарогі, ав ўрочышчы Маяк. 7 насыпаў вышынёй 0,9 - 2 м, дыяметрам 6-10 м. Курганы параслі лесам.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Выявіў у 1967 г. А.Р. Мітрафанаў, абследавала ў 1985 г. Т.С. Бубенька. Раскопак не праводзіліся.

Могільнік - 2[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За 0,8 км на поўнач ад вёскі, у лесе, злева ад дарогі, ва ўрочышчы Маяк, за 0,6 км ад могільніка-1. Два насыпы вышынёй 1 і 1,5 м, дыяметрам 6 і 12 м.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Выявіла і абследавала ў 1985 г. Т.С. Бубенька. Раскопак не праводзіліся.

Курган - 1[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За 0,2 км ад гарадзішча, злева ад лясной дарогі, ва ўрочышчы Маяк. Насып прадаўгаваты, памерам 8 х 3 м, вышынёй 1,4 м, у цэнтры пашкоджаны ямамі.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Выявіла ў 1985 г. Т.С. Бубенька.

Курган - 2[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За 1 км на поўнач ад вёскі, на ўскрайку леса, пры дарозе ўздоўж поля. Вышыня 1,7 м, дыяметрам 10 м.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Выявіла ў 1985 г. Т.С. Бубенька.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9