Кавалі (Ваўкавыскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Кавалі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
Кавалі на карце Беларусі ±
Кавалі (Ваўкавыскі раён) (Беларусь)
Кавалі (Ваўкавыскі раён)
Кавалі (Ваўкавыскі раён) (Гродзенская вобласць)
Кавалі (Ваўкавыскі раён)

Кавалі́[1] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з пачатку XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, мела 11 валок зямлі, 14 жыхароў. У 1796 г. належала графу Плятэру. У 1836 г. прыватная вёска, 15 двароў, 110 жыхароў. У пачатку 1950-х гг. побач з вёскай пабудавана гідраэлектрастанцыя. Паблізу размешчаны санаторый «Энергетык».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 01.01.2004 г. 50 двароў, 99 жыхароў.

Плошча 27,0 га, працягласць межаў — 3 585 метраў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць крама. Помнік археалогіі — селішча, ранняе Сярэднявечча (X—XIV ст). На ўскраіне вёскі, на паўночным беразе вадасховішча, памеры 300х350 м выявіла ў 1958 г. Ф. Д. Гурэвіч, даследаваў у 1973 г. Я. Г. Звяруга. Знойдзена ганчарная кераміка.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]