Кавалі (Слабадскі сельсавет)
Вёска
Кавалі
| ||||||||||||||||||||||||
Кавалі́[1] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1847 г. вёска маёнтка Янушова Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне В. Корсака, 4 двары, 32 жыхара. З 1894 ў вёсцы працавала школа граматы. У 1904 г. на месцы сучаснай вёскі: вёска, фальварак і засценак Жоснянской воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У вёсцы былі 93 жыхары, у засценку, валоданні Гуровіча і Андрона, — 9 жыхароў; у сядзібе, валоданні Гурыновіча, — 4 жыхары. У 1921 г. фальварак і вёска ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. У сядзібе 5 двароў, 36 жыхароў; ў вёсцы 15 двароў, 86 жыхароў.
У 1927 г. у вёсцы арганізавана ячэйка КПЗБ. З 12.10.1940 г. у Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1940 г. вёска, 30 двароў, 128 жыхароў. У 1949 г. сяляне арганізавалі калгас імя Аляксандра Неўскага. З 1954 вёска ў складзе калгаса «17 верасня» (цэнтр — вёска Слабада).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 79 жыхароў (1960)
- 16 двароў, 29 жыхароў (1997)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы размешчана жывёлагадоўчая ферма.
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Адам Гурыновіч (1869 — 1894), беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, перакладчык, рэвалюцыянер
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kowale, wieś, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 505.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кавалі (Слабадскі сельсавет)