Кавалі (вёска, Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кавалі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Дзерзаўская
Колькасць двароў
31
Насельніцтва
58[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247319
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240820026
Кавалі на карце Беларусі ±
Кавалі (вёска, Акцябрскі раён) (Беларусь)
Кавалі (вёска, Акцябрскі раён)
Кавалі (вёска, Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Кавалі (вёска, Акцябрскі раён)

Кавалі́[2] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 6 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 209 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Аўтадарога злучае вёску з гарадскім пасёлкам Акцябрскі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай рэдка драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў маёнтку Рудабелка, уладанні Лапаў, з 1867 года — барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. Па стану на 1897 год у вёсцы Кавалі (яна ж Дзярэўская) знаходзілася карчма. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 2 красавіка 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 720 жыхароў, значная частка з іх — з суседніх вёсак (у 1964 годзе на магіле — за 150 м на паўночны ўсход ад вёскі — устаноўленая стэла). У красавіку 1944 года карнікі забілі яшчэ 141 жыхара (у 1964 годзе на магіле — за 0,8 км на захад ад вёскі, на полі — устаноўлены абеліск). 5 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 31 двор, 58 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1795 год — 24 двары, 162 жыхары.
  • 1897 год — 53 двары, 328 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 80 двароў, 597 жыхароў.
  • 1917 год — 101 двор, 615 жыхароў.
  • 1920 год — 398 (?) жыхароў.
  • 1940 год — 134 двары, 615 жыхароў.
  • 1959 год — 183 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 54 двары, 135 жыхароў.
  • 2004 год — 41 двор, 102 жыхары.

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

  • М. А. Ляўкоў — дзяржаўны дзеяч Беларусі (наркам юстыцыі, пракурор БССР, член ЦК КП(б)Б).

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]