Кавамолка
Кавамолка, кававы млынок — прылада для ручнога, механічнага ці электрычнага драбнення кававых зерняў і іншых сыпкіх прадуктаў (цукру, сухароў і г. д.) з дапамогай жорнаў, якія верцяцца, адлегласць паміж якімі рэгулюецца шрубай.
Асноўная перавага выкарыстання кавамолкі — гэта магчымасць атрымання свежаразмолатага прадукта непасрэдна перад заварваннем напою, што спрыяе захаванню высокіх смакавых якасцяў і водару. Прылада кавамолкі захавала сваю канструкцыю практычна нязменнай з моманту першага з’яўлення ў пачатку XVI стагоддзя ў Сірыі (па іншых дадзеных у Іспаніі). Цыліндрычная форма сучасных ручных кавамолак прыйшла з краін Усходу. У цяперашні час на рынку прапануецца шырокі спектр электрычных кавамолак, якія могуць сумяшчацца з кававаркамі і іншымі прыладамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мельница кофейная // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. Том 1. — М.: Большая советская энциклопедия, 1959. — С. 344. — 772 с.
- Мельница для кофе домашняя // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1958. — Т. V. — Стб. 556—557.
- Кофейная мельница // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1958. — Т. IV. — Стб. 364—365.
- Кофемолка // Культура питания. Энциклопедический справочник / Под ред. И. А. Чаховского. — 3-е издание. — Мн.: «Белорусская энциклопедия имени Петруся Бровки», 1993. — С. 140. — 540 с. — ISBN 5-85700-122-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кавамолка