Гравітацыйная пастаянная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гравітацы́йная пастая́нная[1] — каэфіцыент прапарцыянальнасці ў законе прыцягнення Ньютана (гл. закон сусветнага прыцягнення), адна з фундаментальных фізічных пастаянных. Абазначаецца G.

Вызначана эксперыментальна[ru] Г. Кавендышам у 1798 годзе пры дапамозе круцільных вагаў.

Характарызуе гравітацыйнае ўзаемадзеянне ўсіх матэрыяльных аб’ектаў (часціц і палёў) і разглядаецца як універсальная канстанта, нязменная ў часе і прасторы, незалежная ад фізічных і хімічных уласцівасцей асяроддзя і гравітуючых мас.

Лікава гравітацыйная пастаянная роўная сіле гравітацыйнага ўзаемадзеяння між двума целамі (матэрыяльнымі пунктамі) масай па 1 кг, якія знаходзяцца на адлегласці 1 м адно ад аднаго.

Лікавае значэнне гравітацыйнай пастаяннай у адзінках СІ[2][3]:

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Таксама выкарыстоўваюцца назвы ўніверсальная гравітацыйная пастаянная, Кавендышава гравітацыйная пастаянная і Ньютанава гравітацыйная пастаянная. Гл. Беларускую энцыклапедыю, т. 5, с. 383.
  2. Паводле рэкамендацый НІСТ[en] 2018 года: Newtonian constant of gravitation G // CODATA Internationally recommended 2018 values of the Fundamental Physical Constants. The NIST Reference on Constants, Units, and Uncertainty.
  3. Значэнне гравітацыйнай пастаяннай вымяраецца эксперыментальна, таму значэнні ў крыніцах могуць адрознівацца ў залежнасці ад таго, вынікі якога эксперыменту былі ўзяты за аснову. Напрыклад, паводле Беларускай энцыклапедыі (т. 5, с. 383) гравітацыйная пастаянная роўная G = (6,67259 ± 0,00085) · 10−11 Н·м2/кг2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]