Кавун звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кавун звычайны
Watermelons1.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Citrullus lanatus (Thunb.) Matsum. & Nakai, 1916

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22356
NCBI  3654
EOL  584423
GRIN  t:10675
IPNI  291938
TPL  kew-2723908

Кавун звычайны[3] (Citrúllus lanátus) — аднагадовая травяністая расліна, від роду кавун (Citrullus) сямейства гарбузовыя. (Cucurbitaceae).

Бахчавая культура. Плод — гарбуз, шарападобнай, авальнай, сплошчанай або цыліндрычнай формы; афарбоўка кары ад белай і жоўтай да цёмна-зялёнай з малюнкам у выглядзе сеткі, стужак, плям; мякаць ружовая, чырвоная, малінавая, радзей — белая ці жоўтая.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцеблы тонкія, гнуткія, паўзучыя або кучаравыя, звычайна круглява-пяцігранныя, даўжынёй да 4 м і больш, разгалінаваныя. Маладыя часткі сцябла густа пакрытыя мяккімі адтапыранымі валасінкамі.

Фармакалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

У якасці лекавага скродку выкарыстоўваецца плады спелага кавуна (мякаць, скарынка) і насенне.

Кавун валодае моцным мачагонным, жоўцягонным, супрацьзапаленчым, гарачкапаніжальным, слабільным і агульнаўмацавальным дзеяннем. Нармалізуе працэсы абмену рэчываў, узмацняе перыстальтыку кішачніка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва Кавун звычайны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.