Кавыль
Jump to navigation
Jump to search
Кавыль | |||||||||||||||||
![]() Stipa pennata | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Stipa L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Кавы́ль (Stipa) — род кветкавых раслін сямейства злакаў.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя, шчыльнакустовыя расліны з моцным голым сцяблом вышынёй 30—150 см. Лісце вузкае, складзенае ўздоўж, шылападобнае. Суквецці — сціснутая або слабараскіданая мяцёлка з аднакветнымі двухполымі каласкамі. Плод — зярняўка.
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваецца каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых, субтрапічных і горных раёнах тропікаў абодвух паўшар'яў. Асноўныя расліны стэпаў, прэрый, пампасаў і паўпустынь.
Значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Кармавыя, прамысловыя, дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кавыль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.