Кагальнае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кагальнае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 154,3 м
Даўжыня 0,62 км
Шырыня 0,38 км
Плошча 0,155 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,68 км
Найбольшая глыбіня 5,0 м
Сярэдняя глыбіня 2,86 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Кагальнае возера (Беларусь)
Кагальнае возера
Кагальнае возера
Кагальнае возера (Віцебская вобласць)
Кагальнае возера
Кагальнае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кагальнае возера — возера ў горадзе Глыбокае. Адносіцца да басейна ракі Бярозаўка. Плошча — 0,15 км². Даўжыня — 0,62 км, шырыня — 0,38 км, даўжыня берагавой лініі — 1,68 км. Максімальная глыбіня — 5 м, сярэдняя — 2,86 м. Аб’ём вады ў возеры — 0,44 млн м³.

Кагальнае возера ў 1930 г.

Берагі пясчаныя, часткова занятыя будынкамі. Дно каля берага пясчанае, далей глейкае. На ўсходзе ўпадаюць ручаі з азёр Бяглец і Крывое. На поўначы вцякае ручай у возера Вялікае. Возера насяляюць акунь звычайны, плотка, лешч, шчупак, лінь і г. д.

У мінулым звалася Глыбокае, на яго берагах узнік горад. Сучасная назва возера паходзіць ад яўрэйскага слова «кагал» (яўрэйская грамада).

На Кагальным возеры традыцыйна праводзяцца святы і народныя гулянні на Купалле з «хадою па вадзе», вогнішчамі, гульбішчамі і канцэртамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]