Перайсці да зместу

Кадваладр ап Кадвалан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кадваладр ап Кадвалан
вал.: Cadwaladr ap Cadwallon
Кароль Гвінеда
655 682
Папярэднік Кадавайл ап Кінведу
Пераемнік Ідвал ап Кадваладр

Нараджэнне мерк. 633
Смерць 682
Бацька Кадвалан ап Кадван
Маці Эльфрыт Мерсійская
Дзеці Ідвал ап Кадваладр[d] і Хівел ап Кадваладр[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кадва́ладр ап Кадва́лан, ці Кадва́ладр Блаславёны (вал.: Cadwaladr ap Cadwallon, памёр у 682) — кароль Гвінеда (655—682), сын Кадвалана ап Кадвана.

Кадваладру быў усяго год, калі загінуў яго бацька Кадвалан ап Кадван. Прастол Гвінеда ўзурпаваў Кадавайл, а немаўля павезлі ў Брэтань. Нават даведаўшыся пра смерці ўзурпатара ў 655 годзе, Кадваладр не паехаў на радзіму. Тым часам Гвінед пакутаваў ад голаду, чумы і міжусобіц, а звестак пра падзеі, якія адбываліся ў ім, вельмі скупыя. Кадваладр вярнуўся ў свае ўладанні толькі праз некалькі гадоў пасля смерці Кадавайла. Ён працягнуў барацьбу з англасаксонскай экспансіяй на захад, але здзейснены ім у 658 годзе паход у Сомерсет завяршыўся яго паражэннем у бітве пры Пеонуме.

Гэты кароль надаваў вялікую ўвагу царкве. Асабліва ён падтрымліваў абацтва Клінаг Ваўр. Паводле некаторых звестках пад канец жыцця Кадваладр сышоў у манастыр Эглуіс Айл і памёр падчас паломніцтва ў Рым, магчыма, ад чумы. Яго цела было вернута на радзіму і пахавана ў гэтым манастыры, пераназваным у яго гонар у Лангадваладр. Пазней Кадваладр быў прылічаны да ліку святых. Яго сцяг з чырвоным драконам выкарыстоўвалася Генрыхам VII Цюдарам, які лічыў сябе прамым спадчыннікам каралёў Гвінеда. Гальфрыд Монмуцкі называе Кадваладра апошнім Вярхоўным каралём брытаў.

Зноскі

  • John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. — Longmans, Green & Co, 1911.