Кадзьяк (востраў)
Кадзьяк | |
---|---|
англ. Kodiak | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 9.3 тыс. км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
57°28′ пн. ш. 153°26′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Кадзьякскі архіпелаг |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Штат | Аляска |
![]() |
Кадзьяк (анг. Kodiak) — амерыканскі востраў плошчай 9,3 тыс. км², размешчаны ля паўднёвага ўзбярэжжа Аляскі. З'яўляецца самым буйным востравам Кадзьякскага архіпелага і другім па велічыні востравам ЗША пасля вострава Гаваі (найбуйнейшага вострава Гавайскіх астравоў). Ад Аляскі Кадзьяк аддзелены пралівам Шэліхава. Ландшафт Кадзьяка вельмі гарысты, а яго вышэйшая кропка дасягае 1353 м. Насельніцтва вострава складае 10 тысяч чалавек, пераважна інуіты. Галоўным населеным пунктам вострава з'яўляецца горад Кадзьяк, размешчаны на паўночным усходзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах. Т.7, Мн., 1998, С.405