Перайсці да зместу

Кадзіла сармацкае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кадзіла сармацкае

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melittis melissophyllum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  457147
EOL  5381527
GRIN  t:7436
IPNI  450128-1
TPL  kew-124152

Кадзіла сармацкае[3], Кадзіла мелісалістае[4] (Melittis melissophyllum) — від раслін манатыпнага роду Кадзіла сямейства Ясноткавыя[5].

Расліна распаўсюджана ў Еўропе, у тым ліку на захадзе Еўрапейскай часткі Расіі. Культывуецца як дэкаратыўная і лекавая.

Лясны бальзам, лясная табака, дуброўка пахкая, пчальнік.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Кадзіла сармацкае. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Кветка

Травяністы мнагалетнік.

Сцёблы прамастаячыя, у вышыню 20-80 см, чатырохгранныя, мяккаапушаныя.

Лісце супраціўнае, чарашковае, да 15 см даўжынёй, круглява-яйкападобнае, з зубчаста-пільчатым краем.

Кветкі буйныя, двухгубыя, сабраны па 2-6 у пазухах лісця, бела-ружовыя. Вяночак даволі буйны (пялёсткі да 32-40 мм у даўжыню), з лілова-цёмна-ружовай плямай на сярэдняй лопасці ніжняй губы. Квітнее з канца мая да сярэдзіны чэрвеня. Расліна вылучаецца сваім моцным мядовым пахам.

Плады — арэшкі яйкападобнай формы, спеюць у жніўні.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Арэал кадзіла ахоплівае Сярэднюю, Паўднёвую і Атлантычную Еўропу. Сустракаецца таксама ў Прыбалтыцы, на Украіне і ў Малдавіі (верхняя плынь Дняпра і Днястра). У Расіі — ў заходніх абласцях.

У Беларусі сустракаецца ў Баранавіцкім, Брэсцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Зэльвенскім, Іванаўскім, Камянецкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Маларыцкім, Мастоўскім, Пінскім, Пружанскім, Свіслацкім, Слонімскім і Столінскім раёнах. Занесеная ў спіс ахоўных раслін Беларусі (1964) і Чырвоную кнігу Беларусі (1981).

Расце пераважна на ўзвышшах ў шыракалістых і змешаных лясах; ў заходнім Палессі прымеркаваны да агаленняў і блізкага залягання крышталічных парод. Сустракаецца ў дубовых, дубова-сасновых і грабавых лясах.

Культываванне

[правіць | правіць зыходнік]

У кветаводстве кадзіла звычайна вырошчваюць на глебах лёгкага механічнага складу. Патрабуе ўмеранага ўвільгатнення. Размножваюць дзяленнем карэнішчаў. Насенне высейваюць у жніўні — верасні, усходы з’яўляюцца ў красавіку — маі. Заквітае на 3-4 годзе жыцця. Расце без перасадкі на адным месцы і багата квітнее больш за 10 гадоў. Выкарыстоўваецца як індывідуальна (утвараючы асобныя групы), так і ў спалучэнні з іншымі дэкаратыўнымі шматгадовых раслін (першацветамі, касачамі, расходнікамі і інш.)

У лекавых мэтах збіраюць кветкі, пры гэтым цалкам скошваючы ўсе квітнеючы парасткі на вышыні 8-10 см ад паверхні глебы.

Травяную масу ўжываюць пры вольнасці страўніка, катары, скулах у роце і горле, а таксама ў якасці мачагоннага і загойвальнага сродку. Настойка са свежых кветак дзейнічае асвяжальна, падобна мяце, узбуджае перыстальтыку кішачніка, здымае болі ў падлыжкавай вобласці. Гарачая гарбата з кветак ужываецца як патагонны сродак.

Настойку з травы п’юць пры язве страўніка і дванасткі, болях у страўніку, кішачніку, захворваннях пячонкі, сэрца, гінекалагічных захворваннях. Вонкава настойкай апрацоўваюць раны і язвы.

Верш Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла»[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва Кадзіла сармацкае згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Govaerts, R.. Melittis L., Sp. Pl.: 597 (1753). World Checklist of Selected Plant Families Database (англ.). The Board of Trustees of the Royal Botanic Gardens, Kew (4 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 30 лістапада 2010.
  6. П. Панчанка. «Сармацкае кадзіла»
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)