Кадрыёрг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палац
Кадрыёрг
Kadriorg
Кадрыёргскі палац
Кадрыёргскі палац
59°26′18″ пн. ш. 24°47′27″ у. д.HGЯO
Краіна Эстонія
Горад Талін
Тып будынка палацава-паркавы ансамбль
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекта Нікола Мікеці
Архітэктар Nicola Michetti[d]
Заснавальнік Пётр I
Дата заснавання 1725
Будаўніцтва 25 ліпеня 17181727

Кадрыёрг (Екацяры́ненталь) — барочны палацава-паркавы ансамбаль у Таліне. Сваю назву Екацярыненталь (па-нямецку «даліна Кацярыны») атрымаў у гонар сужэнкі Пятра I — Кацярыны I. Жыхары Эстоніі называюць гэта месца Кадрыёрг (спрошчаны эстонскі пераклад — «Екацярыненталь»: (эст.: Kadriorg — даліна Кадры)).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Паўночнай вайны (17001721 гадоў) землі цяперашняй Эстоніі былі далучаны да Расіі. Рэвель капітуляваў увосень 1710 годзе, а ўжо ў снежні 1711 годзе Пётр I разам з Кацярынай упершыню наведаў горад. Расійскаму цару спадабаліся наваколіцы Ласнамяэ. Адсюль, з абрыву, адкрываўся выгляд на горада і на гавань, што будавалася. У 1714 годзе Пётр выкупіў гэтыя землі ў дзяржаўную маёмасць. Маёнтак, што там знаходзіўся, быў добраўпарадкаваны і перабудаваны пад рэзідэнцыю цара. Цяпер гэты дом з'яўляецца адное са славутасцей Таліна як домік Пятра. Сціплы дом быў зручным для начовак, але не пасаваў пад свае прызначэнне рэзідэнцыі.

Палац Екацярыненталь узімку

Будаўніцтва новага палацава-паркавага ансамбля было распачата 25 ліпеня 1718 годзе па загаду Пятра I. Праект склаў італьянец Нікола Мікеці. Будаўнічымі работамі кіраваў яго памочнік Гаэтана К'яверы. У 1720 годзе паводле патрабавання Мікеці да Рэвеля накіравалі Міхаіла Зямцова, які ачоліў будаўніцтва ансамблю цягам чатырох год згодна з праектамі і паказаннямі Мікеці.

Ужо ў 1719 годзе бакавые павільёны былі пакрыты чарапіцай, а да вясны 1721 года была завершанае ўнутранае аздабленне. Неўзабаве пасля гэтага тут некаторы час мешкаў Пётр I і Кацярына. У ліпені 1724 годзе, падчас апошняга наведвання Пятра I у Рэвель, большая частка ўнутранных памяшканнях галоўнага будынку была яшчэ ў рыштаваннях, а асноўныя работы скончыліся да 1727 годзе.

У 1930-х гадах палац быў рэзідэнцыяй галавы дзяржавы (з 1938 годзе — прэзідэнта) Эстоніі, а цяпер рэзідэнцыя знаходзіцца ў будынку побач з палацам. У савецкі перыяд 1946—1991 гадоў палац быў галоўным будынкам Эстонскага музея мастацтва. Сёння ў ім размяшчаецца яго філіял.

Парк Кадрыёргу[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова парк меў плошчу каля 100 га. У парку знаходзіцца дом-музей Пятра I, на мяжы — сучасны будынак Эстонскага музея мастацтва (Музей Куму).

Сажалкі ў парку былі выкапаны адразу пасля пачатку будаўніцтва як для ажыўлення ландшафту, так і для асушэння глебы. Найстарэйшымі з іх былі сажалка ў двары Марынінскага прытулку, сажалка на поўнач ад цяперашняй дарогі Кадры і верхняя сажалка між палацам і домікам Пятра ці Лебядзіная сажалка.

Раён Кадрыёрга[правіць | правіць зыходнік]

У 19 ст. у раёне Екацярыненталя размяшчалася прадмесце Рэвеля, якое атрымала простую назву Слабада. Яго насяляла ў асноўным мясцовая галеча, і раён не быў папулярным месцам адпачынку гараджан негледзячы на палацава-паркавы ансамбаль. Пазней прэстыж раёну пачаў расці: пачалася забудова жылымі дамамі. У 1880 годзе ў Екацярыненталі праходзіць трэцяе Усеагульнае свята песні. У 1934 годзе — першыя Эстонскія Гульні, якія паклалі пачатак традыцыі святам танцаў у Эстоніі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]