Кадунова
Вёска
Кадунова
| ||||||||||||||||||||
Кадуно́ва[1] (трансліт.: Kadunova, руск.: Кодуново) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 35 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 28 км ад Мінска.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Аляксандра Ельскага, паселішча раней мела іншую назву, але Леў Оштарп, маршалак Мінскай губерні, пераназваў яго ў гонар дачкі Леакадзіі[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Фальварак дамена Дукора, раней уласнасць Агінскіх, пазней Оштарпаў пад назвай Кадунін (Кадуноў), з 1874 года Ваньковічаў[2].
З другой паловы XIX стагоддзя ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У канцы XIX стагоддзя маёнтак уласнасці Ганны Львоўны Здзяхоўскай[3].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Дукорскай воласці пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[4]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, у 1933 годзе працаваў калгас «Юны піянер», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У час вайны было спалена 13 з 29 дамоў[5].
У 1981 годзе вёска ў калгасе імя ЦК КПБ.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 18 двароў, 98 жыхароў
- 1908 год — 18 двароў, 109 жыхароў
- 1917 год — 19 двароў, 116 жыхароў
- 1960 год — 113 жыхароў
- 2002 год — 10 двароў, 32 жыхары
- 2007 год — 17 гаспадарак. 26 жыхароў
- 2010 год — 14 гаспадарак, 26 жыхароў
- 2012 год — 12 гаспадарак, 22 жыхары
- 2019 год — 18 жыхароў[6]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б SgKP 1882, с. 662.
- ↑ Памяць 2003, с. 84.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кадунова // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 147. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Kadunin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 662.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кадунова