Кадэцкі корпус (Варшава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кадэцкі корпус, Варшава, карціна Зігмунта Фогеля

Рыцарская школа (польск.: Szkoła Rycerska) ці Акадэмія Шляхецкага Корпусу Кадэтаў Яго Каралеўскай Вялікасці Рэчы Паспалітай (польск.: Akademia Szlachecka Korpusu Kadetów Jego Królewskiej Mości i Rzeczypospolitej) — першая дзяржаўная школа ў Рэчы Паспалітай. Была заснавана 5 сакавіка 1765 года каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Кадэцкі корпус быў зачынены ў 1794 годзе пасля падаўлення антырасійскага паўстання, на чале якога быў адзін з першых выпускнікоў школы Тадэвуш Касцюшка.